Работнікі Бярэзінскага біясфернага запаведніка Лепельскага раёна запусцілі тэматычны інтэрнэт-флэшмоб у сацыяльных сетках Фэйсбук і Укантакце

Работнікі Бярэзінскага біясфернага запаведніка запусцілі тэматычны інтэрнэт-флэшмоб у сацыяльных сетках Фэйсбук і Укантакце. Праект адбыўся ў рамках акцыі “Марш паркаў-2016”. Сэнс у тым, што супрацоўнікі нацыяльных паркаў і запаведнікаў,проста неабыякавыя людзі робяць фота на фоне ландшафтнай прыроды сваёй тэрыторыі. Пры гэтым трымаюць у руках таблічку з надпісам “#park16”. Потым фотаздымак размяшчаюць у сацыяльных сетках з хэштэгам #park16. Асноўная мэта — прыцягнуць як мага больш увагі да праблем прыродаахоўных устаноў.

Наш кар.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.