Райвыканкам на сваіх пасяджэннях разглядае і аналізуе шматгранны спектр сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна

Райвыканкам на сваіх пасяджэннях разглядае і аналізуе шматгранны спектр сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна. Ідэалагічны складнік, у прыватнасці, не выключэнне. На Лепельшчыне сфарміраваны кадравы патэнцыял і ідэалагічная вертыкаль, якая забяспечвае правядзенне грамадска-палітычных акцый і кампаній, інфармаванне насельніцтва аб дзяржаўнай палітыцы, рэалізацыю планаў сацыяльна-эканамічнага развіцця. На большасці прадпрыемстваў і арганізацый актуалізаваны  матывацыя працы, грамадска-палітычнае інфармаванне,   культурна-масавая работа, плённа функцыянуюць  грамадскія фармі­раванні. Прыкметны крок наперад зрабілі ў акрэсленым сацыяльным сегменце КУВП ЖКГ «Лепель»,  раённы вузел паштовай сувязі,   ДРБУ-202,   ДБУ №34.

Дынамічна развіваецца сістэма інфармацыйна-выхаваўчай работы з насельніцтвам па месцы жыхарства, якая ўключае такія формы і метады, як дні сельскага Савета, прыёмы грамадзян, выступленні ў  сродках масавай інфармацыі кіраўніцтва раёна, прамыя і гарачыя лініі, сустрэчы калектываў з інфармацыйна-прапагандысцкімі групамі, раённыя масавыя грамадска-палітычныя і культурныя мерапрыемствы, святы вёсак, спартыўныя святы, спартакіяды і інш.

Здаровы мікраклімат рэгіёна наўпрост залежыць ад эфектыўнасці прафілактыкі правапарушэнняў. Эфектыўна дзейнічаюць дзесяць  саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку, трыццаць адзін савет прафілактыкі ў найбольш буйных установах і аргані­зацыях.  На дзяжурства разам з супрацоўнікамі міліцыі выходзяць 26 добраахвотных дружын.

Негатыўныя фактары таксама не зжыты. Не ў поўнай меры выкананы патрабаванні па арганізацыі ідэалагічнай работы і вядзенні дакументацыі ў КУВСГП «Баброва», філіяле «Дарожна-эксплуатацыйнае ўпраўленне №37» Рэспубліканскага прадпрыемства «Віцебскаўтадар», філіяле «АТП №14» ААТ «Віцебскаблаўтатранс» і інш.

Маюцца хібы ў дзейнасці асобных грамадскіх фарміраванняў і  стасунках з моладдзю. Патрабуе ўдасканальвання сістэма планавання ідэалагічнай работы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.