Распачаўся чэмпіянат Віцебскай вобласці па футболе

Распачаўся чэмпіянат Віцебскай вобласці па футболе. У групе з лепельскімі спартсменамі выступаюць футбольныя клубы “Полацкгаз”, “Міёры”, “Шаркаўшчына”, “ПМЦ-Паставы”, “Глыбокае” і “Шуміліна”. Памылкі ў абароне ў першым тайме прывялі да трох прапушчаных мячоў. У другой палове сустрэчы з дапамогай замен і зменай тактычнага малюнка гульні лепяльчане здолелі пераламіць няўдалы старт. Аднак дагнаць саперніка не паспелі — паражэнне з лікам 2:3. Галамі ў камандзе адзначыліся паўабаронцы Дзмітрый Лень і Антон Цар.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.