Рыбакі на лёдзе

1320831994_11018Чалавек захацеў у апошні раз выйсці на лёд павудзіць рыбу. Сабраўся, толькі дайшоў да прыкормленага напярэдадні месца, як лёд пад ім праламіўся, небарака апынуўся ў ледзяной вадзе. Сіл самастойна выбрацца не хапіла, патануў. Такіх і падобных гісторый кожны можа прыпомніць дастаткова, могуць нават назваць імёны родзічаў, сяброў, знаёмых, якім не пашчасціла. Небяспека асабліва ўзрастае цяпер, на пачатку вясны, калі лёд яшчэ тоўсты і здаецца, што вытрымлівае, але на самой справе…
Увесну лёд пры таўшчыні да 30 сантыметраў пад яркімі промнямі сонца страчвае трываласць і можа праламіцца ў самы нечаканы момант. Напрыклад, калі рыбалоў свідруе палонку ці ўжо некалькі гадзін сядзіць на рыбным месцы. Ад нечаканасці людзі губляюцца, не паспяваюць правільна адрэагаваць, гінуць.
У бягучым месяцы ў раёне не зафіксаваны выпадкі правальванняў пад лёд, аднак заспакойвацца пакуль што рана, на выхадных на азёрах усё яшчэ можна пабачыць аматараў вострых уражанняў, лядовага экстрыму. Дарэчы, тры аматары ў іншых раёнах вобласці ўжо ніколі не вернуцца дадому. Сёмага сакавіка ў Верхнядзвінскім раёне чацвёра мужчын выйшлі на рыбную лоўлю. Лёд не вытрымаў, і ўсе чацвёра апынуліся ў вадзе. Двое здолелі выбрацца на бераг самастойна, а двое – загінулі. Восьмага сакавіка на пульт дзяжурнага РАНС у Браславе паступіла паведамленне аб тым, што на адной з рэк тоне чалавек. Пакуль ратавальнікі прыбылі на месца, там ужо было толькі пустая палонка. Цела небаракі было знойдзена ў некалькіх сотнях метраў ніжэй па цячэнні.
За першую палову сакавіка мінулага года на вадаёмах вобласці загінулі 13 чалавек, так што станоўчая дынаміка відавочная. Аднак заспакойвацца рана. Наперадзе яшчэ не менш небяспечны перыяд – веснавыя канікулы. У імкненні пагуляць, пакоўзацца дзеці могуць выбегчы на лёд. Хай сабе і каля берага, але ж і там неабачлівых падпільноўвае небяспека.
Таму вельмі важна выконваць правілы бяспечных паводзінаў і тым самым служыць станоўчым прыкладам для дзяцей.
Аляксандр САДОЎСКІ,
інспектар ДПН РАНС,
старшы лейтэнант унутранай службы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.