С Днём матери лепельчанок поздравляет депутат Игорь Мартынов

Мілыя матулі!

Жанчына-маці… Як шмат якасцей спалучаецца ў гэтым цёплым і блізкім для кожнага з нас слове! Сваёй прысутнасцю матулі ўпрыгожваюць усё навокал. Нішто так нас не сагравае, як цеплыня маміных рук, бляск яе вачэй, увага і пяшчота. Нашы дарагія маці ўвасабляюць усе лепшыя якасці — любоў, ласку, шчырасць і дабрыню. Аберагаць мілых матуль, акружаць іх клопатам, пяшчотай, дарыць цеплыню — святы абавязак кожнага чалавека.

Ад усёй душы віншую дарагіх жанчын з непаўторным восеньскім святам — Днём маці! Мілыя, любімыя, родныя, вялікі дзякуй вам за тое, што кожны дзень дорыце сваю любоў, увагу і дабрыню. Няхай жа на тварах матуль заўсёды ззяюць толькі цёплыя ўсмешкі, а вочы свецяцца радасцю і шчасцем! Вялікі дзякуй вам, нашы дарагія, за тое, што вы ёсць!

Ігар МАРТЫНАЎ,

дэпутат Палаты прадстаўнікоў

Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.