«С любовью к детям» — так названа акция, в рамках которой каждый год в канун празднования Дня Независимости Республики Беларусь представители Лепельской районной организации РОО «Белая Русь» вручают подарки мамам

1555-lyubov-k-detyam-sposobna-tvorit-chudesa Такую назву атрымала акцыя, у рамках якой кожны год у гонар святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь прадстаўнікі Лепельскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” рыхтуюць святочныя падарункі для жанчын, якія сталі матулямі.

Прыемны сюрпрыз для жанчын быў падрыхтаваны і сёлета. Для таго, каб выказаць матулям шчырыя словы віншаванняў і ўручыць святочныя падарункі, акушэрскае аддзяленне ўстановы аховы здароўя “Лепельская цэнтральная раённая бальніца” наведала Аліна Пшонка, спецыяліст арганізацыйна-кадравай работы Лепельскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”. Чацвёртага ліпеня ў акушэрскім аддзяленні з’явілася на свет двое хлопчыкаў. Шчаслівымі маці сталі Алена Палонская і Вера Шапірава.
— У нашай сям’і нарадзіўся першы доўгачаканы сынок Алёша, — расказвае Алена Палонская. — Хлопчык нарадзіўся вагой тры кілаграмы 400 грамаў і ростам 55 сантыметраў. Тыя хвіліны, калі ўпершыню ўбачыла сынулю, перадаць словамі немагчыма. Гэта найвялікшае шчасце, якое акрыляе і напаўняе жыццё вялікім сэнсам. Вельмі хочацца, каб Алёша рос здаровенькі, разумны, мы ж будзем імкнуцца выхаваць у ім самыя лепшыя якасці — адказнасць, добрасумленнасць і шчырасць.
Галава сям’і Віктар Палонскі працуе апаратчыкам згушчэння і ўпарвання малочных прадуктаў філіяла “Лепельскі МКК” ААТ “Віцебскі мясакамбінат”. Алена ж да адыходу ў дэкрэтны водпуск працавала спецыялістам па інфармацыйных тэхналогіях у Лепельскім раённым аддзеле прымусовага выканання. У будучым шчаслівая сям’я марыць пабудаваць уласны дом.
Вера Шапірава чацвёртага ліпеня стала шматдзетнай матуляй.
— Сынок Пётр у нашай сям’і — трэцяе дзіця, — расказвае Вера Пятроўна. — Старэйшай дачушцы Крысціне ўжо споўнілася сем, а другой, Вераніцы, хутка будзе чатыры гады. Зараз у іх ёсць любімы брацік.
Хлопчык нарадзіўся сапраўдным волатам — вагой чатыры кілаграмы 230 грамаў і ростам 58 сантыметраў. Сям’я Веры Шапіравай жыве ў вёсцы Пышна. Руплівая працаўніца, Вера Пятроўна да выхаду ў дэкрэтны водпуск працавала аператарам машыннага даення ў сялянска-фермерскай гаспадарцы “Азімка”. У гэтай жа гаспадарцы працуе жывёлаводам і галава сям’і Аляксандр.
— Няхай жа ў вашых сем’ях заўсёды жывуць радасць, шчасце і дабрабыт, — ад душы жадае матулям Аліна Пшонка. — Няхай у вашых дамах не сціхае звонкі дзіцячы смех, а далейшае жыццё будзе напоўнена толькі радаснымі падзеямі.
Алене Палонскай і Веры Шапіравай ад імя раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” былі ўручаны камплекты пасцельнай бялізны, у тым ліку для дзяцей.
Жанчыны шчыра ўсміхаюцца, трымаюць на руках сваіх дзетак… Гэта самы дарагі і неацэнны падарунак у жыцці.
Святлана ВАЗНЯК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.