«Сакральные и исторические места Березинского заповедника»

zapaviednik-11-4-23З мінулага года на базе Бярэзінскага запаведніка   працуе Цэнтр міфалагічнага турызму. У яго склад уваходзяць “Музей міфаў”, экасцежка, “У краі міфаў”, сонечная электрастанцыя. Галоўны аб’ект  Цэнтра — “Музей міфаў” —  карыстаецца асаблівай папулярнасцю ў наведвальнікаў.

Яшчэ на ўваходзе можна пазнаёміцца са схемай “Сакральныя і гістарычныя мясціны Бярэзінскага запаведніка”, на якую нанесены аб’екты і мясціны з легендаў і паданняў, што перадаюць з пакалення ў пакаленне жыхары запаведных вёсак. На схеме можна пабачыць помнікі гісторыі і культуры, якія з цягам часу набылі сакральнасць і сталі сюжэтам для з’яўлення новых міфаў. Таксама яны сведчаць пра тое, што людзі прыйшлі на гэтую зямлю даўным-даўно і пакінулі пасля сябе багатую матэрыяльную і духоўную спадчыну. Дзякуючы легендам і паданням, жыве памяць пра тое, што адбывалася ў гэтых мясцінах у розныя гістарычныя эпохі — ад сівой старажытнасці да дзён цяперашніх.
Прыемна было пабачыць тут тое, да чаго непасрэдна маю дачыненне. Для кагосьці гэта проста схема з прыгожымі ўмоўнымі абазначэннямі. А для мяне за кожным значком хаваецца зусім іншы змест — дзясяткі сустрэч з апавядальнікамі ў запаведных вёсках, якія з захапленнем расказалі пра схаваныя скарбы і многае іншае. Краязнаўчыя блуканні і археалагічныя разведкі, без якіх многія міфы і аб’екты матэрыяльнай культуры назаўсёды згубіліся б у часе і прасторы.
Экскурсавод Віктар Роўда распавядае, што сярод наведвальнікаў запаведніка шмат людзей, якія цікавяцца гісторыяй. Такім гасцям тут прапаноўваюць шэраг захапляльных і цікавых маршрутаў, дзе яны не толькі пабачаць сакральныя аб’екты, але і пачуюць шмат цікавых легендаў і паданняў. Адно з іх пра Цмока, што жыў недзе ў тванях Домжарыцкага балота. Калісьці яно было вялікім і прыгожым возерам. Сёння Бярэзінскі запаведнік — месца, дзе нароўні з прыроднай спадчынай дбаюць пра захаванне ўсяго самага лепшага, што дасталася нам ад продкаў. Менавіта такой скарбонкай стаў Цэнтр міфалогіі.
Валерый ТУХТА.
На здымку: Віктар Роўда распавядае міфы запаведнага лесу.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.