Сегодня Вербное воскресенье празднуют верующие католической конфессии

72b65eaf-d4f8-44c4-9269-d91f3c889ec1f7673fe9-9f5c-4264-b858-bf13ee78f25755c4eaea-bbe0-4032-8792-21701671cf8cСёння каталіцкія вернікі адзначаюць Вербную нядзелю, альбо па-іншаму — Пальмавую. У апошнюю нядзелю Вялікага посту, за тыдзень да Вялікадня, хрысціяне святкуюць урачысты ўваход Езуса Хрыста ў Ерусалім напярэдадні сваіх хросных пакут.

У гэты дзень больш за дзве тысячы гадоў таму назад людзі, якія прыйшлі на свята Вялікадня, сустрэлі Езуса як месію, прарока і вялікага цудатворца. Дарослыя і дзеці спявалі і радаваліся, высцілалі дарогу пальмавымі галінамі, якія сімвалізуюць вялікую радасць. Цяпер іх замяніла вярба, адсюль і назва — Вербная нядзеля.

Ва ўсіх касцёлах сёння праходзяць службы, на якія вернікі нясуць асвячаць вербачкі. Не выключэннем стаў і касцёл Святога Казіміра.

Трэба адзначыць, што служба ў храме прайшла з улікам супрацьэпідэмічных нормаў: многія прыхаджане былі ў масках, выконвалі сацыяльную дыстанцыю, перад уваходам у храм апрацоўвалі рукі антысептыкам.

Віншуем са святам!!!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.