Сейчас на Лепельщине действуют 23 коллектива, 10 из которых имеют звание народных

obrazcovyj-ansambl-tanca-lileya-ruk-s-p-suxomirova-2 Штогод раённы Дом культуры набірае ў розныя студыі, гурткі. Зараз дзейнічае 23 калектывы, 10 з якіх маюць званне народных. Падрабязней пра шырокі выбар актыўнасцей распавяла намеснік дырэктара Дома культуры Аксана Захаронак.

Усе гурткі бясплатныя. Самыя масавыя — 40-50 чалавек. У асноўным гэта танцавальныя калектывы. Штогод кожны з калектываў папаўняецца прыкладна на 10-15 чалавек. Некаторыя з тых людзей, што ўжо займаліся, сыходзяць, астатнія застаюцца, дабаўляюцца і новыя выхаванцы. Заняткі ахопліваюць амаль увесь год, з верасня пачынаецца актыўны набор у калектывы. Дарослыя прыходзяць у гурткі ўвечары, дзеці — пасля школы, работа калектываў падстройваецца так, каб выхаванцам было зручна. Як правіла, заняткі праходзяць 2-3 разы на тыдзень.
У народную эстрадную студыю “Святлана” прымаюцца ўдзельнікі 15 — 40 гадоў. Дзеці з 9 гадоў займаюцца ў групах па 5 чалавек у гуртку сольных спеваў “Непаседы”. Кіраўнікі не навязваюць сваім выхаванцам выбар песень, дапамагаюць самарэалізавацца на сцэне. Калектывы ўдзельнічаюць у гарадскіх святах, канцэртах, рыхтуюць асобныя нумары. Народны ансамбль жартоўнай песні “Грымзолі” працуе на больш прафесійным узроўні.
Пастаноўкі народнага тэатра мініяцюр “Балаган” і народнага драматычнага тэатра “Пошук” карыстаюцца поспехам. Удзельнічаюць у іх дарослыя, а для дзяцей працуюць тэатр-студыя мініяцюр “Сапфір” і тэатр гульні “Вясёлая пераменка”. Выхаванцы тэатраў рыхтуюць пастаноўкі і ўдзельнічаюць у розных тэатралізаваных канцэртах Дома культуры.
obrazcovyj-teatr-tanca-kapriz-rukovoditel-o-b-petrova-1Для тых, хто хоча навучыцца танцаваць, дзейнічаюць узорны тэатр танца “Капрыз” і ўзорны ансамбль танца “Лілея”. У падрыхтоўчую групу “Капрыза” бяруць дзяцей з чатырохгадовага ўзросту, ансамбля — з 5-6.
Узорная студыя выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва прывівае дзецям любоў да класікі — яны вывучаюць творчасць знакамітых мастакоў, знаёмяцца з шэдэўрамі сусветнага мастацтва. Педагогі імкнуцца раскрыць індывідуальнасць кожнага дзіцяці, не замыкаюць іх у строгіх акадэмічных рамках. Пры студыі функцыянуюць гурткі квілінга, выцінанкі, а таксама гурток сувеніраў “Дамавёнак”. Дзеці вучацца рабіць прыгожыя сувеніры, якія потым дораць сваім бацькам.
Народны літаратурна-музычны клуб “Выток” аб’ядноўвае паэтаў, пісьменнікаў, фатографаў, бардаў Лепельшчыны. Некаторыя з выхаванцаў клуба ўжо раз’ехаліся па рэспубліцы, але дагэтуль захоўваюць сувязь з “Вытокам”. Клуб супрацоўнічае з бібліятэкай, выхаванцы ўдзельнічаюць у мерапрыемствах горада і Дома культуры. Народны фальклорны клуб “Кругаверць” згуртоўвае аматараў традыцыйнай беларускай культуры. Яны аднаўляюць нацыянальныя абрады, ездзяць у экспедыцыі па вёсках.
Для пажылых людзей, якія застаюцца маладымі душой, працуе народны клуб “Ветэран”, які яны наведваюць звычайна ў панядзелак, сераду і пятніцу да абеда. Пры клубе ёсць хор, які з’яўляецца пастаянным удзельнікам мерапрыемстваў горада і Дома культуры, а сам клуб аб’ядноўвае людзей па інтарэсах. Там яны спяваюць, праводзяць гульнявыя праграмы, ладзяць літаратурныя паэтычныя вечарыны.
Акрамя таго, існуюць дзіцячыя гурткі паэтычнага слова і вядучых. І нават студыя ёгі і фітнеса “Прана”. У мінулым годзе тут працаваў калектыў светлавога шоу, які наведвала каля 8 чалавек. Там займаліся і са штучным, і з адкрытым агнём (але толькі тыя, каму больш за 18 гадоў — па тэхніцы бяспекі). Гэты калектыў нават выязджаў на раённае мерапрыемства з праграмай.
Творчыя калектывы з’яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі не толькі гарадскіх і раённых мерапрыемстваў, але і абласных, рэспубліканскіх, маюць шмат узнагарод. Напрыклад, у Рэспубліканскім прафсаюзным конкурсе творчасці працоўных калектываў “Новыя імёны Беларусі-2018” дыплом III ступені заваявала хормайстар Ганна Шаркоўская. Дыпломам у намінацыі “За акцёрскі ансамбль” уганараваны народны тэатр “Пошук” — удзельнік абласнога свята “Тэатральная вясна-2018”. Рэжысёр тэатра Віталь Хватынец атрымаў дыплом у намінацыі “Лепшая мужчынская роля”. І гэта далёка не поўны пералік заслуг калектываў. Кожны год іх выхаванцы дэманструюць свае таленты на розных мерапрыемствах.
Алена МАРЦІНОВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.