Сельскохозяйственный профиль — хороший старт профессионального роста

У першыя дні ліпеня праводзяцца апошнія экзамены па цэнтралізаваным тэсціраванні, ужо нават вядомы некаторыя вынікі. Большасць абітурыентаў ужо прынялі рашэнні, хто куды будзе паступаць. Тым жа, хто пакуль што не вызначыўся, галоўны спецыяліст па кадрах упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Жанна Кажан прапануе разгледзіць варыянт паступлення ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы сельскагаспадарчага профілю:

— Шэрагам нарматыўных дакументаў для работнікаў сельскагаспадарчай галіны, асабліва для маладых спецыялістаў, прадугледжаны шырокія ільготы і прэферэнцыі: жыллё, даплаты, абнаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы, каб вяскоўцы маглі працаваць на самай новай і высокапрадукцыйнай тэхніцы.

Як і ў мінулыя гады, па мэтавых накіраваннях абітурыентаў гатовыя прыняць ВНУ сельскагаспадарчага профілю: Віцебская акадэмія ветэрынарнай медыцыны, Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія, Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт, а таксама сельскагаспадарчыя ліцэі і каледжы.

— Жанна Пятроўна, наколькі разумею, часу для падачы дакументаў застаецца зусім мала.

— Так, маладым людзям застаецца магчымасць, што называецца, ускочыць у апошні вагон. Ужо праведзена цэнтралізаванае тэсціраванне, хутка абітурыенты атрымаюць на рукі сертыфікаты, а з 20 ліпеня пачынаецца прыём дакументаў у вышэйшыя навучальныя ўстановы. Прафарыентацыйная работа па папулярызацыі прафесій сельскагаспадарчага профілю вядзецца пастаянна, на базе гімназіі працуе аграклас. Аднак, як паказвае практыка, даволі шмат маладых людзей літаральна да апошняга дня не могуць канчаткова вызначыцца з выбарам прафесіі.

Сур’ёзнай дапамогай у паступленні можа стаць мэтавае накіраванне. Аб падрабязнасцях яго атрымання можна даведацца непасрэдна ў Жанны Кажан, звярнуўшыся ў райвыканкам або па тэлефоне 3-49-73.

— Сельгасарганізацыям патрабуюцца як прадстаўнікі масавых прафесій, так і спецыялісты. Ёсць вакансіі трактарыстаў-машыністаў, аператараў машыннага даення, жывёлаводаў, токараў, газаэлектразваршчыкаў, электрыкаў. Па гэтых і іншых спецыяльнасцях вучаць у каледджах і ліцэях, з многімі мы заключаем дагаворы мэтавага навучання. З вышэйшай адукацыяй патрабуюцца інжынеры-механікі, інжынеры-электрыкі, бухгалтары, заатэхнікі. Для тых, хто вучыцца па мэтавых накіраваннях прадугледжаны таксама шэраг бонусаў. Па-першае, гэта стопрацэнтная гарантыя паступлення. Гаспадарка, ад якой абітурыент паступае ў навучальную ўстанову, абавязваецца праводзіць штомесячныя даплаты да стыпендыі. На практыку студэнт будзе адпраўляцца ў сваю гаспадарку, каб непасрэдна на месцы знаёміцца з умовамі будучай працы. І, нарэшце, дла хлопцаў-выпускнікоў сельскагаспадарчых навучальных устаноў, якія працуюць па спецыяльнасці, ёсць магчымасць не служыць тэрміновую вайсковую службу, а прайсці службу ў рэзерве.

Так, праца на зямлі заўсёды была, і цяпер застаецца, цяжкой. Аднак яна з’яўляецца добрым стартам у плане прафесійнага росту, пабудавання службовай кар’еры.

Васіль МАТЫРКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.