Семінар-практыкум для бібліятэкараў у Старым Лепелі

Прафесійны клуб “Дзіва”, які працуе пры раённай бібліятэцы, наладзіў чарговы семінар-практыкум для бібліятэкараў. Наведалі Юркоўшчынскую і Старалепельскую бібліятэкі, дзе іх чакалі віртуальнае падарожжа па бібліятэцы, сустрэча ў дзіцяцым клубе “Здравушка”.

Бібліятэкар Таццяна Авецесян і дырэктар культурна-адукацыйнага цэнтра “Экадом” Людміла Супеева арганізавалі на базе цэнтра знаёмства з творчасцю народных майстроў Марынай Бельчанка, Тамарай Храпавіцкай, Вольгай Судак, Святланай Ункоўскай. На выставе “Таленту творчы палёт” можна было пабачыць іх творы – вырабы з бісеру і паперы, кашулі-абярэгі, малюнкі алоўкам і карціны, выкананыя гуашшу, саламяны капялюш, мыла, зробленае сваімі рукамі і г.д.

 Уладзімір МІХНО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.