“ШАГ”: Безопасность превыше всего!

 

img_6441 У сярэдняй школе №3 прайшло чарговае мерапрыемства ў рамках адзінага дня інфармавання для вучняў восьмых —адзінаццатых класаў пад дэвізам “ШАГ” — “Школа Актыўнага Грамадзяніна”. З лекцыяй для падлеткаў выступілі ўрач ЦРБ, прадстаўнікі РАНС і РАУС.

Урач-валеолаг цэнтральнай раённай бальніцы Вольга Жарнасек расказала аб прафілактыцы захворванняў, якія перадаюцца палавым шляхам. Павышэнне пісьменнасці па рэпрадукцыйным здароўі сярод моладзі — вельмі важная справа, таму што, як вядома, лепш праблему папярэдзіць, чым потым яе вырашаць.
Існуе больш за 30 інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам. Некаторымі з іх можна заразіцца кантактна: праз прадметы гігіены (ручнікі, мачалкі, прыборы для галення, расчоскі). Усё гэта павінна быць індывідуальным. Такія інфекцыя, як сіфіліс, ганарэя праходзяць з даволі ярка выражанай сімптаматыкай, іх дыягностыка не ўскладняецца. Трэці па ступені цяжкасці выяўлення — хламідыёз, які часцей за ўсё праходзіць скрыта, амаль бессімптомна. Калі яго не лячыць, можа перайсці ў хранічную стадыю і прывесці да развіцця запаленчых захворванняў палавых органаў, бясплоднасці.
— Усё нашае здароўе фарміруецца з дзяцінства, таму вы ў адказнасці за гэта і за сваё будучае. Важна прытрымлівацца правілаў бяспекі ў палавым жыцці, не пачынаць яго надта рана і выкарыстоўваць сродкі кантрацэпцыі. У 99 працэнтах выпадкаў прэзерватыў з’яўляецца засцярогай ад непажаданай цяжарнасці і інфекцый. Патрэбна таксама захоўваць асабістую гігіену, гэта важная частка прафілактыкі, — нагадала Вольга Дзмітрыеўна.
img_6438Акрамя таго падкрэсліла, што ў выпадку, калі ёсць нейкія пытанні ці падазрэнні, трэба своечасова звярнуцца да ўрача — ёсць нават ананімная кансультацыя, якая праводзіцца без запісу.
Да інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам, адносяцца таксама вірус герпеса і ВПЧ. Яны знаходзяцца амаль у кожнага і праходзяць бессімптомна. Чалавек з’яўляецца іх носьбітам і заражае іншых. Усе, хто хварэлі на ветраную воспу, з’яўляюцца носьбітамі віруса герпеса.
Вольга Дзмітрыеўна распавяла пра тое, што ў нашай краіне ўжо распрацавана праграма па бясплатным лячэнні гепатыта С, а таксама існуе — пакуль што на платнай аснове — новая вакцына ад ВПЧ.
Другі блок лекцыі — таксама пра бяспеку, але ўжо пажарную. Першы намеснік начальніка РАНС Андрэй Цімашкоў расказаў аб тым, якія пажары часцей за ўсё адбываюцца ў раёне і што з’яўляецца іх прычынамі, як паводзіць сябе ў выпадку пажару. Акрамя гэтага, закрануў тэму бяспекі на вадаёмах: нагадаў, што выходзіць на лёд небяспечна і ні ў якім разе нельга, нават калі ён выглядае моцным. Таксама распавёў падлеткам пра дадатак для мабільнага тэлефона “МНС: дапамога побач!”, у якім можна знайсці інструкцыі, як паводзіць сябе ў надзвычайных сітуацыях.
Участковы інспектар РАУС капітан міліцыі Анатолій Бурмістраў расказаў аб крымінагеннай абстаноўцы на тэрыторыі горада і раёна. Узровень злачыннасці ў 2018 годзе павялічыўся ў параўнанні з 2017-м, аднак яго павелічэнне ў многім звязана з нявыплатай аліментаў.
Алена МАРЦІНОВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.