Шаги спасения

img_1667З 20 лютага па першага сакавіка бягучага года ў рамках Адзінага дня бяспекі ў рэспубліцы ўпершыню пройдзе комплекс мерапрыемстваў з мэтай максімальнага зніжэння гібелі людзей ад знешніх прычын і павышэння інфармаванасці насельніцтва аб рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару. Адпаведнае рашэнне прынята камісіяй па надзвычайных сітуацыях пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Мерапрыемствы Адзінага дня бяспекі пройдуць пры ўдзеле органаў улады ўсіх узроўняў, дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, разнастайных міністэрстваў і ведамстваў. Запланаваны вучэнні і трэніроўкі па рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару на выбухова-, пажара-, хімічнанебяспечных аб’ектах, а таксама аб’ектах з масавым знаходжаннем людзей. Для павышэння ўзроўню культуры бяспекі насельніцтва мяркуецца адпрацоўка разнастайных варыянтаў апавяшчэння насельніцтва — у эфіры радыёстанцый і тэлеканалаў, праз SMS-паведамленні і Інтэрнэт-рэсурсы, правядзенне тэматычных канцэртных праграм і тэатралізаваных прадстаўленняў. У структурных падраздзяленнях МНС, МУС, Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, Таварыства Чырвонага Крыжа, добраахвотнага пажарнага таварыства, Таварыства выратавання на водах праходзяць дні адкрытых дзвярэй. Таксама запланавана правядзенне кіраўнікамі “Гарачых ліній” па пытаннях стварэння бяспекі жыццядзейнасці.
У рамках адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем адбудуцца конкурсы на лепшую творчую работу, прысвечаную пытанням бяспечнай жыццядзейнасці, акцыі “Бяспечны горад”, “Дарога — сімвал жыцця!”, “Азбука дарог”, а таксама квесты “Формула бяспекі”, інтэлектуальныя гульні “Бяспечны сусед”. Шмат карыснай інфармацыі падрыхтавана для навучэнцаў на навучальных пляцоўках “Пяць крокаў выратавання”, “Белая Русь — за бяспеку дзяцей на дарогах”.
Адзіны дзень бяспекі будзе праходзіць у краіне двойчы за год. Чарговая ж акцыя запланавана на першую дэкаду верасня.
Таццяна ФЕДАРОВІЧ,
інпектар групы прапаганды
і ўзаемадзеяння
з грамадскасцю
Лепельскага РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.