Школьники посетили Слободскую ферму

1cc17c2e-0c62-4a4b-8486-fd710791f0c8“Пражэктар-агра” — адно з буйнейшых сельгаспрадпрыемстваў раёна, адным з накірункаў спецыялізацыі якога з’яўляецца жывёлагадоўля. Адна з малочнатаварных фермаў знаходзіцца на ўскрайку аграгарадка Слабада, куды і была запланавала экскурсія вучняў мясцовай школы ў межах прафарыентацыйнага тыдня.

Экскурсію для вучняў 7-9 класаў правялі загадчыца фермы Анжэла Стажык і ветурач Наталля Цыганова. Спецыялісты распавялі і паказалі, у якіх умовах утрымліваюцца каровы і цяляты, як механізаваны працэс даення.

Бацькі некаторых удзельнікаў экскурсіі працуюць у сельскай гаспадарцы, таму яны не пачутках ведуюць пра іх працу. Напрыклад, маці дзевяцікласніцы Вікі Пшонкі з’яўляецца адной з лепшых даярак Віцебскай вобласці. Часта бывае на ферме вучаніца 9 класа Кацярына Багдановіч, якая ходзіць туды дапамагаць маці. Хутка сямікласніца Даша Цыганова будзе разбірацца ў пародах кароў і іх хваробах не горш за маці, з якой таксама часта бывае на яе працоўным месцы. А бацька васьмікласніка Дзмітрыя Пшонкі загадвае фермай у Даліках, дзе таксама працуе і маці.  Нягледзячы на малы ўзрост, улетку пасвіць кароў дапамагаў  дзядулю сямікласнік Валера Аношка, нават жартаваў, каб і яму налічвалі за тое заробак.

Але  большасць школьнікаў, не толькі гарадскіх, але і вясковых устаноў адукацыі, мала знаёмы са спецыфікай арганізацыі працы ў сельскай гаспадарцы. Таму і варта арганізоўваць выхаваўчыя мерапрыемствы сумесна з сельгаспрадпрыемствамі, каб дзеці ведалі, якім чынам на іх стале з’яўляюцца хлеб і малако, і паважліва ставіліся да сельскагаспадарчых прафесій.

 

Валерый Тухта

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.