Школьны мерыдыян: базавая школа №4

КАЛІ ХОЧАШ БЫЦЬ ЗДАРОВЫМ

Заканчваецца дэкада здаровага ладу жыцця. Дзеці прынялі ўдзел у конкурсе агітацыйных улётак “Быць здаровым здорава”, у якім перамаглі дзевяцікласніцы Вераніка Барчук і Яніна Трандзянок. Прайшоў і конкурс малюнкаў “Мы — за здаровы лад жыцця”, дзе вызначыліся вучаніцы восьмага класа Марыя Аўтушка і Алена Мазура. Адбыліся і мерапрыемствы па класах: “Здароўем даражыць умейце”, “Я выбіраю жыццё”, “Здароўе — гэта наш выбар” і інш. У школе працуюць секцыя баскетбола і гурток “Гадзіна спорту і здароўя”. Зборная з вучняў 8 — 9 класаў заваявала першае месца на раённых спаборніцтвах па баскетболе.

“КАЗАЧНАЕ ПЕРАЎТВАРЭННЕ”

Поўным ходам ідзе падрыхтоўка да навагодняга ра¬нішніка ў форме казачнай інсцэніроўкі для вучняў пачатковых класаў, а таксама да святочнай дыскатэкі “Навагодні старцінэйджар” для старшакласнікаў. Будуць конкурсы касцюмаў, навагоднія падарункі, аргані¬заваныя на сродкі бацькоў. А пакуль распачаўся конкурс “Казачныя пераўтварэнні” на лепшае святочнае афармленне класа. Вынікі конкурсу будуць падведзены на зімовых канікулах.

ДАПАМАГЧЫ ЗЯЛЁНАЙ ЕЛАЧЦЫ

Школа прымае ўдзел у культурна-экалагічнай акцыі “Захаваем зялёную елачку”. Дзеці майструюць вырабы з рознага падручнага матэрыялу. На выставу паступілі ўжо работы “Беласнежная прыгажуня” — арыгамі сямікласніка Аляксея Канькова, “Казачныя пераўтварэнні” — елка з драўляных абрэзкаў першакласніка Міхаіла Грыгаровіча, “Цудоўныя сны” — елачка з падушак калектыўнай працы гуртка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва… Прайшлі фотаконкурсы ўлётак “Захаваем елкі жывымі” і сцэнарных распрацовак “Высякаем лес — высякаем душу”.

ВЕТЭРАН ЖЫВЕ ПОБАЧ

Вучні 8 — 9 класаў паспаборнічалі ў спартландыі. А сёмы і восьмы класы выйшлі гуляць на першы зімовы сняжок. Прайшла таксама акцыя “Зрабі школу прыгожай” па азеляненні і навядзенні парадку ў школе. У час вучнёўскіх рэйдаў “Ветэран жыве побач” дзеці наведалі ветэранаў вайны і працы, былых педагагічных работнікаў.
Віктар ЛЯШЧЫНА.

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.