Школьныя навіны Каменскай БШ-сад Лепельскага раёна

getimageПрайшоў дзень здароўя “Шкаліяда” ў Каменскай БШ-сад. Вучні спаборнічалі на бегу, скачках і іншых відах спорту.
Сямікласнік Кірыл Бабіч удзельнічаў у раённым лёгкаатлетычным чатырохбор’і “Алімпійскія надзеі”. Дадому вярнуўся пераможцам — заняў другое месца.
Адбыўся брэйн-рынг на тэму “У свеце спорту”, на якім паспаборнічалі тры рознаўзроставыя каманды.

У Каменскай БШ-сад працуе штодзённы клуб “Гаспадынька” і чатыры суботнія — “Нашчадкі”, “Эказнайка”, “Прафдайджэст” і “Юніёр”. Дзеці займаюцца краязнаўствам, вывучаюць флору і фаўну роднага краю. З імі праводзяць заняткі па прафесіях і г.д.
Па суботах школу наведвае не меней як палова вучняў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.