Штогод у гімназіі Лепеля адбываецца ўрачыстае мерапрыемства ў гонар пераможцаў алімпіяд і конкурсаў

Штогод у гімназіі адбываецца ўрачыстае мерапрыемства ў гонар пераможцаў алімпіяд і конкурсаў. Сёлета яно сабрала сто дзевяноста чатырох удзельнікаў. Гэта пераможцы розных узроўняў і відаў алімпіяд — ад раённага да рэспубліканскага, а таксама дыстанцыйных. Былі запрошаны бацькі, настаўнікі. Сярод «віноўнікаў урачыстасці» — пераможцы абласнога этапу алімпіяды Аляксандра Галіновіч і Аліна Клавовіч. Апошняя атрымала пахвальны ліст на рэспубліканскай алімпіядзе па англійскай мове.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.