Сколько деревьев будет высажено на неделе леса в Лепельском районе?

Тыдзень лесу сёлета плануецца правесці з 9 па 16 красавіка. Вядома, што па прычыне змяненняў надворя магчымыя карэкціроўкі тэрмінаў.

Самы галоўны ўчастак працы знаходзіцца ў Валосавіцкім лясніцтве, дзе трэба пасадзіць лес на 85 гектарах.

— Усяго сёлета запланаваны пасадкі лесу на тэрыторыі каля 250 гектараў, — кажа інжынер па лесааднаўленні дзяржаўнай лесагаспадарчай установы “Лепельскі лясгас” Наталля Пярэдня. — Асноўнымі пародамі стануць хвоя (37 працэнтаў), ясень (5 працэнтаў), а на астатняй тэрыторыі будзе пасаджана елка. Да пасадкі будуць дадавацца бяроза, клён і альха чорная з мэтай стварэння перашкод для распаўсюджвання хвароб лесу і шкоднікаў, напрыклад, такіх, як караед-тыпограф.

— А ці будзе высаджвацца дуб?

— Пакуль не. Апошнія гады не былі ўраджайнымі на жалуды, таму папросту няма саджанцаў у дастатковай колькасці. Дуб, як і, напрыклад, яблыня, пладаносіць нераўнамерна. Асаблівыя ўраджаі яго зяўляюцца адзін раз у 3-4 гады. У далейшым абавязкова будзем дадаваць у пасадкі і дубы.

— 250 гектараў пасадак — гэта мала ці шмат?

— Гэта нармальны сярэднегадавы абём. Бывае больш або менш. Напрыклад, летась лесааднаўленне праводзілася на 273 гектарах раней спілаваных дзялянак, а лесаразвядзенне — на 43 гектарах былых палёў. Вядома, аптымальным было б натуральнае аднаўленне лесу. Такі маладняк, які вырастае сам, лічыцца больш здаровым, трывалым, устойлівым, але па шэрагу прычын дрэўцы самі не могуць вырасці на многіх глебах, у першую чаргу — пясчаных. А вось балацявіны, пераўвільготненыя ўчасткі зарастаюць лесам хутчэй.

Вялікае значэнне маюць таксама колькасць і якасць, жыццяўстойлівасць саджанцаў. Асноўны пасадачны матэрыял лясгасу вырошчваецца ў гадавальніку паблізу вёскі Слабодка былога Пышнянскага сельсавета. Там на вялікіх плантацыях вырошчваюцца хвоі, елкі, ясені, клёны, дубкі і іншыя дрэўцы. З нядаўняга часу ў Валосавіцкім лясніцтве, непадалёк ад былой вёскі Карсашчына, пачала працаваць лесанасенная плантацыя. Яна займае плошчу больш за 20 гектараў.

Паводле шматлікіх назіранняў, найбольш устойлівымі зяўляюцца саджанцы, вырашчаныя ў той мясцовасці, дзе яны ў далейшым і будуць жыць. Напрыклад, саджанцы хвоі з-пад Мазыра, высаджаныя на землях Валосавіцкага лясніцтва, будуць прыжывацца і расці горш, чым такія ж, вырашчаныя ў Карсашчыне.

— Вельмі хацелася б, каб жыхары Лепельшчыны прынялі актыўны ўдзел у пасадцы саджанцаў. Работа ў лесе — гэта дзейнасць на дзесяцігоддзі наперад, на карысць наступных пакаленняў, — адзначыла Наталля Пярэдня. — Таму шчыра запрашаю ўсіх жадаючых, у першую чаргу школьнікаў, прыняць удзел у важнай акцыі. Галоўнае — апрануцца адпаведна надворю.

Васіль МАТЫРКА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.