Слободские школьники берегут историческую память

Штогод  навучэнцы ўстановы адукацыі “Слабадская яслі-сад – сярэдняя школа Лепельскага раёна” удзельнічаюць у акцыях, якія праводзіць Міністэрства лясной гаспадаркі. Сумесна з работнікамі Слабадскога лясніцтва школьнікі пасадзілі ўжо некалькі дзясяткаў гектар лясных культур. Вясной і ўвосень займаюцца прыборкай смецця, што пакінулі  нядбайныя грыбнікі і ягаднікі ў лясным масіве каля Слабады і іншых населеных пунктах сельсавета.

Ляснічы Слабадскога лясніцтва Дзмітрый Каротчык заўсёды з паразуменнем ставіцца да жадання вучняў і настаўнікаў паўдзельнічаць у акцыях і аказаць пасільную дапамогу лесаводам. Нельга не ўлічваць і выхаваўчы аспект – дзеці з малых і юначых гадоў прывучаюцца берагчы і шанаваць прыродныя багацці свайго краю, спасцігаюць асновы і знаёмяцца на ўласным вопыце з ляснымі прафесіямі. Безумоўна, блізкае знаёмства з лесам, і супрацоўніцтва з тымі, хто там працуе, паўплывала на прафесійны выбар шэрагу выпускнікоў Слабадской школы. Амаль штогод нехта з іх выбірае вучобу на лясных спецыяльнасцях у сярэдніх і вышэйшых навучальных установах. Напрыклад, сёлета двое выпускнікоў, Мікіта Белавусаў і Дзмітрый Натараў, заканчваюць вучобу ў Беларускім  дзяржаўным  тэхналагічным  ўніверсітэце, і працягнуць працу ў Лепельскім лясгасе. Пяцёра выпускнікоў школы ўжо працуюць у лясгасе на розных пасадах, яшчэ двое працягваюць спасцігаць азы прафесіі ў БДТУ і Полацкім лясны каледжы.

Прыемна калі ты ўсведамляеш, што твая праца прыносіць карысць грамадству, будучым пакалення. Для вучняў таксама  важна, каб іхныя намаганні не засталіся без увагі і ацэнкі з боку дарослых. Нягледзячы на пэўную занятасць прафесійныя лесаводы заўсёды адзначаюць працу сваіх добраахвртных памагатых салодкімі пачастункамі і памятнымі сувенірамі.

Два гады таму  слабадскія школьнікі, якія напрацягу некалькіх гадоў удзельнічала ў акцыях “Чысты лес” і “Тыдзень лесу” былі адзначаны на абласным узроўні як самы актыўны клас. У падарунка ад лесаводаў вучні атрымалі памятныя  падарункі, а лепшыя Лепельскім лясгасам былі адзначаны граматамі.

У бягучым навучальным годзе вучні школы разам з настаўнікамі таксама прымалі актыўны ўдзел ў “лясных” мерапрыемствах. У выніку сталі пераможцамі абласнога конкурсу сярод навучальных устаноў у намінацыі “Самая актыўная школа” па выніках акцыі Тыдзень лесу – 2022”. На ўрачыстай лінейцы дырэктару школы Аляксандры Каменскай галоўны ляснічы Віцебскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Аляксандр Ізмайловіч уручыў дыплом пераможцы і памятны падарунакмонаблок, які дапаможа навучэнцам больш якасна спасцігаць веды ў кампьютэрным класе.

Пасля лінейкі лесаводы мелі  магчымасць пазнаёміцца  ў школьным музеі з экспазіцыяй, прысвечанай жыхарам слабадскога краю, якія звязалі  прафесійны лёс з лесам. Дырэктар Лепельскага лясгаса Андрэй Бародзіч адзначыў, што слабадскімі школьнікамі праведзена вялікая работа па сберажэнню гістарычнай памяці аб людзях адной з самых ганаровых у Беларусі прафесій і пажадаў далейшых поспехаў.

​​Валерый Тухта

На здымку: лесаводы ў школьным музеі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.