Слово за слово — разгорелась нешуточная ссора

shitel-simferopolya-sel-na-dva-goda-za-ugrozu-noshom-politseyskim_foto-iz-interneta_1_2014-10-16-15-27-57Лепельскі прадпрымальнік, акрамя іншага, мае даволі вялікую гаспадарку, куды бярэ на падпрацоўку людзей. Дровы папілаваць ды скласці, разабраць непатрэбныя дэталі, каб потым здаць на металалом, навесці парадак каля сядзібы — спраў хапае. Часта ў яго працуюць і так званыя асацыяльныя асобы, людзі, якія нідзе надоўга не працаўладкоўваюцца, злоўжываюць алкаголем. Для іх такая праца — таксама крыніца даходаў, спосаб зарабіць на жыццё. Прадпрымальнік нават абсталяваў невялікую бытоўку, дзе можна адпачыць, прыгатаваць ежу і перакусіць. Менавіта пад час падобнага перапынку і адбыўся інцыдэнт.
Бліжэй да сярэдзіны дня адзін з работнікаў гатаваў ежу. Неяк заходзіць мужчына, пажылы, амаль пенсійнага ўзросту, і бачыць, як другі, не дачакаўшыся сяброў, усеўся за стол і ваўсю есць. Толькі вушы варушацца…
— Ты што, — узрушана кажа ён, — усіх пачакаць не мог? Самы галодны? Усеўся ды трэскаеш проста з патэльні, міскі табе няма?
Слова за слова — разгарэлася нежартоўная сварка. Нахабнік — малады мужчына 1979 года нараджэння, раней неаднаразова судзімы. Варта зазначыць, што ад апошняй судзімасці прайшло багата часу, яна ўжо была пагашана, і чалавек у поле зроку праваахоўных органаў не трапляў. Магчыма, свой негатыўны ўплыў аказаў той фактар, што падазроны быў у стане алкагольнага ап’янення.
У нейкі момант сварка перарасла ў бойку. Маладзейшы ўдарыў нажом апанента, той асеў на зямлю.
Пацярпелы знаходзіцца ў бальніцы, яго жыццю больш нішто не пагражае. Падазроны арыштаваны, яму прад’яўлена абвінавачанне па частцы 1 артыкула 147 Крымінальнага кодэкса — нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, за што прадугледжваецца пакаранне да васьмі гадоў пазбаўлення волі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.