Слёзы афганской войны

Памяць — адзінае, што засталося ў маці, сыны якіх загінулі, выконваючы інтэрнацыянальны абавязак у Аўганістане. Нішто нельга параўнаць з тым вялікім болем, які яны перажылі. Нічым не вылечыць гора гэтых жанчын.

Па традыцыі напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў старшыня Лепельскага раённага грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Сяргей Крывель, ваенны камісар Лепельскага і Ушацкага раёнаў Андрэй Пухальскі і прадстаўнік ТЦСАН Лепельскага раёна» Валянціна Генералава ў цёплай, сяброўскай атмасферы сустрэліся з маці Раісай Фёдараўнай Прахарэвіч, сын якой загінуў у страшнай далёкай вайне.
Яна вельмі актыўны чалавек, не можа сядзець склаўшы рукі дома, доўгі час з’яўлялася ўдзельніцай народнага клуба «Ветэран» раённага Дома культуры, які ўдзельнічае ў шматлікіх канцэртах у нашым горадзе, а таксама конкурсах. Дзякуючы сустрэчам з іншымі людзьмі хоць на пэўны час сціхае незагойная рана на сэрцы.
— З пачуццём глыбокай падзякі мы кажам вам вялікі дзякуй за мужнасць, адвагу і пачуццё адказнасці, што вы выхавалі ў сваім сыне. Жадаем вам цярпення, радасці, здароўя і шчасця… — ад душы пажадаў жанчыне Сяргей Мікалаевіч.
Да цёплых слоў далучыліся Валянціна Міхайлаўна і Андрэй Леанідавіч і ўручылі Раісе Прахарэвіч кветкі, якія ўжо нагадваюць пра надыход вясны.
Служыў Ігар у Джелалабадзе ў мотастралковай дывізіі ў званні старэйшага сяржанта. Быў цяжка паранены, шэсць месяцаў маці не атрымлівала лістоў.
Магіла Ігара Власа, сына Раісы Фёдараўны, знаходзіцца ў іншай краіне, аднак таму, Саюзы ветэранаў вайны ў Афганістане існуюць не толькі ў Беларусі, калегі наведваюць магілы, даглядаюць іх.
Наталля Храпавіцкая.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.