Смертельные градусы

otravlenieУ Лепелі зафіксаваны выпадак атручвання алкаголем. У адзін з цёплых дзянькоў кампанія мужчын выпівала. І хаця быў будні дзень, працэс пачалі з самай раніцы, балазе, грошай хапала ды і надвор’е дазваляла праводзіць застолле на вуліцы. Пілі цэлы дзень, да самага вечара. Пара чалавек, адчуўшы, што ім досыць, пайшлі, а на іх месца падыйшлі новыя сабутэльнікі.

Спіртное куплялі тут жа, у кулінарыі, што на Пятачку. Экспертыза потым укажа, што мужчыны ўжывалі не сурагаты, а ліцэнзійны алкаголь, які адпавядае крытэрыям якасці, набыты ў афіцыйных гандлёвых кропках.

У рэшце рэшт к вечару выпівохі сталі супакойвацца. Двое ад выпітага заснулі. Сабутэльнікам не было ахвоты цягнуць іх дахаты, ды і сіл ужо не ставала. Таму аднаго яны зацягнулі за аўтобусны прыпынак, паклалі на траўку. Маўляў, і так цёпла, праспіцца на свежым паветры і пойдзе сабе дахаты. Другі заснуў на лавачцы. Астатнія разыйшліся па дамах.

Паніку паднялі прахожыя, якія ўвечары ішлі па той вуліцы. Выклікалі міліцыю, хуткую дапамогу. Медыкі прыехалі хутка, таго, што спаў на лавачцы, забралі ў рэанімацыю, другі ж ужо не падаваў прыкмет жыцця.

Як потым паказала экспертыза, у крыві мужчыны была амаль двайная максімальная доза алкаголю – больш за пяць праміле.

Тофік ДЗЯМЕШКА,

начальнік РАСК,

маёр юстыцыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.