Снижение зарплат — не допускается

0204a65a84b2068ca6b1cee5f1822d3aЗ першага студзеня ўступіў у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 студзеня 2019 года №27 “Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый”, які непасрэдным чынам закранае рабочых і служачых розных катэгорый. Як будзе налічвацца заработная плата? Якім чынам будуць гарантаваны правы работнікаў? Ці не пагражае новаўвядзенне зніжэннем даходаў? На гэтыя і іншыя пытанні атрымалі адказ удзельнікі IV форуму “Роля рэгіянальных СМІ ў развіцці сацыяльнага партнёрства”, які праводзіўся сумесна з Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі і Міністэрствам інфармацыі.
— Уважліва чытайце Указ, — настойліва кажа старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда. — У пункце 12 указана: “Пры ўдасканаленні сістэмы аплаты працы… не дапускаецца зніжэнне памераў налічанай заработнай платы”.
Так, бухгалтар, эканамісты за гады працы прызвычаіліся рабіць разлікі па ранейшай сістэме. Магчыма, яна была дзесьці грувасткай, цяжказразумелай пры пачатку працы, але з цягам часу ўсё стала зразумелым: налічэнне акладу, прэміяльнай часткі, даплат.
З іншага боку, такі парадак спраў нельга закансерваваць раз і назаўсёды. Час ідзе, мяняюцца ўмовы працы, таму наспела патрэба ў абнаўленні ўмоваў і парадку налічэння заработнай платы. Удасканаленне працоўнага заканадаўства распачалося ў 2009 годзе, з таго часу працягваецца планамерная, паслядоўная дзейнасць, у прыватнасці, па атэстацыі працоўных месцаў.
— Любая мадэрнізацыя, рэформа на прадпрыемстве павінна весці да паляпшэння ўмоў працы работнікаў, павышэння іх дабрабыту — такая нязменная пазіцыя прафсаюзаў, — сцвярджае Міхаіл Орда. — У іншым жа выпадку навошта іх праводзіць? Такім чынам трэба падштурхоўваць наймальнікаў, кіраўнікоў, уладальнікаў прадпрыемстваў. Варта даводзіць, што мэтай мадэрнізацыі, тэхнічнага перааснашчэння павінна стаць не толькі павышэнне прадукцыйнасці працы, а і паляпшэнне яе ўмоў — калі работніку працуецца лепей, лягчэй, зручней, камфортней.
Дала тлумачэнні начальнік фінасава-эканамічнага аддзела Міністэрства інфармацыі Вольга Мурашова:
— Галоўным нарматыўным лакальным дакументам на прадпрыемстве з’яўляецца калектыўны дагавор. Гэтым дакументам вызначаюцца шматлікія аспекты жыцця і дзейнасці працоўнага калектыву. Пры змяненні ў нарматыўнай базе прадпрыемствам, працоўным калектывам, кіраўніцтву арганізацый рознай формы ўласнасці даецца больш правоў у плане фарміравання і размеркавання фонду заработнай платы. Вобразна кажучы, можна ўвесці сваю сетку сістэмы аплаты працы. Аднак перад гэтым трэба правесці пэўную падрыхтоўчую работу. Разам з тым усе прадпрыемствы і арганізацыі, асабліва тыя, якія фінансуюцца з бюджэту, павінны ў тэрмін да дзясятага лютага бягучага года накіраваць у органы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны справаздачы аб налічанай за студзень заработнай плаце. Такім чынам на дзяржаўным узроўні будзе ажыццяўляцца нагляд за тым, каб пры ўвядзенні новай сістэмы налічэння не адбылося зніжэння ўзроўню заработнай платы.
Да назірання за ўзроўнем заработнай платы актыўна далучаюцца і прафсаюзныя арганізацыі, — было заяўлена на форуме.
— У статутных дакументах прафсаюзных структур усіх узроўняў першым пунктам указана ўсебаковая абарона правоў працоўных, — яшчэ раз засяродзіў увагу Міхаіл Орда. — За сваю працу работнік павінен атрымаць годны і своечасовы заробак. Таму мы таксама будзем ажыццяўляць назіранне за тым, як будзе налічвацца і выдавацца заработная плата.
Васіль МАТЫРКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.