Соломенное чудо. Практическое занятие

У дзяржаўнай установе культуры «Лепельскі Цэнтр рамёстваў» у межах выставы работ Святланы Чэрнікавай «Саламяны цуд» прайшоў кансультацыйна-практычны занятак для дзяцей па розных тэхніках саломапляцення. Мерапрыемства наведалі навучэнцы аб’яднання па інтарэсах «Творчая майстэрня «Чараўнікі»» Цэнтра дзяцей і моладзі, педагог – Самонава Марына Уладзіміраўна.

Напярэдадні цудоўнага вясновага свята 8 сакавіка Святлана Сямёнаўна прапанавала дзецям зрабіць з саломкі падарункі сваім матулям. Падчас занятку дзяўчынкі плялі саламяную касічку і практыкаваліся ў тэхніцы швейцарскага пляцення. Па выніку мерапрыемства кожная дзяўчынка зрабіла сувенір-абярэг венічак і падарунак матуле сэрцайка. Гэтыя вырабы яны упрыгожылі элементамі швейцарскага пляцення.

Акрамя таго, майстар «Лепельскага Цэнтра рамёстваў» Наталля Петрышча правяла віктарыну ў загадках па традыцыйных рамёствах і саломапляценню. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў віктарыне і атрымалі салодкія прызы!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.