Состоялось открытие выставки «Свет детства» Анатолия Сергиенка

Анатоль Аляксандравіч з’яўляецца яркім прадстаўніком інсітнага мастацтва, гэта можна прасачыць у тэхніцы выканання і падбору колеру ў яго работах. Яго карціны маюць сваё ўспрыманне свету, свой непаўторны стыль у напісанні, мастак знаходзіцца ў пастаянным пошуку, творчым тонусе і не спыняецца на дасягнутым! 

 Падчас адкрыцця выставы Анатоль Аляксандравіч расказаў гасцям мерапрыемства гісторыю станаўлення сябе, як мастака і даў парады маладому пакаленню, як трэба развіваць творчыя навыкі, каб праявіць сябе і паказаць уласны ўнутраны свет! Анатоль Аляксандравіч не толькі таленавіты мастак, але і выдатны паэт, таму ён зачытаў гасцям выставы вершы ўласнага сачынення.

Госці мерапрыемства пажадалі мастаку творчых поспехаў, удзячных прыхільнікаў яго творчасці і моцнага здароўя!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.