Сотнi тон асфальту — на добраўпарадкаванне

Дарожна-будаўнічае ўпраўленне №34 ААТ “ДБТ №1” горада Віцебска зараз займаецца добраўпарадкаваннем тэрыторыі Лукомльскай электрастанцыі напярэдадні яе 50-гадовага юбілею. Толькі ў апошнія два тыдні дарожнай арганізацыяй было выраблена на асфальтавым заводзе ў Лепелі, дастаўлена аўтамабільным транспартам у горад энергетыкаў і ўкладзена ў выглядзе асфальтабетоннага пакрыцця некалькі сотняў тон асфальту.

ШЧЫРУЮЦЬ НА ЗЕМЛЯНЫХ РАБОТАХ

Земляныя работы ў ДБУ-34 выконваюць дарожныя рабочыя, якімі кіруе майстар Віктар Астроўскі. Яны ўзброены магутнай сучаснай тэхнікай і працуюць у асноўным вахтавым метадам, перамяшчаюць дзясяткі тысяч кубаметраў зямлі, рыхтуюць пляцоўкі для ўкладкі асфальтабетону на вытворчых і сацыяльных аб’ектах, якія ўзводзяцца як у нашым горадзе і раёне, так і далёка за межамі Лепельшчыны.

МАДЭРНІЗАЦЫЯ КАЦЕЛЬНАЙ ГАСПАДАРКІ

З мэтай эканоміі энергетычных рэсурсаў для ацяплення памяшканняў, забеспячэння надзейнасці ў рабоце энергаўстановак на вытворчай базе ДБУ-34 заменены два старыя катлы, якія выпрацавалі свой рэсурс, на тры новыя, не такія вялікія па памерах, як ранейшыя, але сучасныя і з большым каэфі-цыентам энергаэфектыўнасці.

ПРАЦОЎНАЯ ДЫНАСТЫЯ

У дарожнай арганізацыі існуюць працоўныя дынастыі. Дзясяткі гадоў адпрацаваў у ДБУ-34 аўтагрэйдарыстам Уладзімір Мазго, які нядаўна пайшоў на пенсію, на заслужаны адпачынак. Працягвае слаўныя працоўныя традыцыі свайго бацькі яго сын Дзмітрый Мазго, які таксама працуе аўтагрэйдарыстам.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.