Спартакіяда лепельскіх падлеткаў

1391966232_how-chess-win У Віцебску адбыліся абласныя спаборніцтвы па шахматах у рамках круглагадовай спартакіяды сярод дзяцей і падлеткаў. На іх выступіла каманда нашага раёна, у якую ўваходзілі юныя спартсмены Арцём Ганжураў, Марк Радзько, Сямён Крыцкі і Дар’я Лазоўская. У агульнакамандным заліку лепяльчане занялі ганаровае чацвёртае месца, прапусціўшы наперад толькі шахматыстаў Віцебска, Оршы і Наваполацка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.