Ставка на развитие предпринимательства

img_4390З 16 мая 2018 года намеснікам старшыні райвыканкама па эканоміцы працуе Аксана Церашкова — высокакваліфікаваны спецыяліст, здольны арганізатар, якая не адзін год прысвяціла рабоце ў эканамічнай галіне.
Свой прафесійны шлях Аксана Анатольеўна пачала ў Лепельскім райспажыўтаварыстве, куды прыйшла працаваць пасля заканчэння Полацкага політэхнічнага тэхнікума. Затым скончыла Гомельскі кааператыўны інстытут па спецыяльнасці “Камерцыйная дзейнасць”. Каля дзесяці год працавала бухгалтарам, намеснікам галоўнага бухгалтара аддзела па адукацыі райвыканкама. Апошнія ж адзінаццаць год узначальвала сектар па Лепельскім раёне ўпраўлення дзяржаўнага казначэйства Галоўнага ўпраўлення Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці. Добрасумленная, адказная праца Аксаны Анатольеўны адзначана шэрагам узнагарод.
Аб асноўных накірунках дзейнасці аддзела эканомікі райвыканкама пойдзе наша далейшая размова.
— Аксана Анатольеўна, скажыце, калі ласка, якім аспектам дзейнасці ўдзяляецца асаблівая ўвага аддзелам эканомікі райвыканкама?
— Вялікае значэнне мае развіццё малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, паколькі дзейнасць прыватных прадпрыемстваў з’яўляецца рэзервам развіцця эфектыўнасці эканомікі, напаўнення бюджэту і павышэння дабрабыту грамадзян.
Па даных статыстычнай справаздачнасці і Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, на тэрыторыі раёна па стане на першага кастрычніка бягучага года зарэгістравана 198 суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва (дзесяць аб’ектаў сярэдняга прадпрымальніцтва, пятнаццаць малых арганізацый, 173 мікраарганізацыі) і 672 індывідуальныя прадпрымальнікі.
У студзені — верасні бягучага года зарэгістравана шэсць юрыдычных асоб і 56 індывідуальных прадпрымальнікаў.
— Раскажыце, калі ласка, аб новых прыватных прадпрыемствах.
— Пачалі працаваць шэсць новых прадпрыемстваў (філіял “Баброва-Агра” ЗАТ “Віцебскаграпрадукт”, ПГУП “ЛепельЛагістыкГруз”, а таксама таварыствы з дадатковай адказнасцю “Біяфон-Вет”, “Рэсттрэйд”, “Адзіная гандлёвая сістэма — сінтэз” і “ЛефастТранс”), на якіх створана 110 рабочых месцаў, у тым ліку 58 новых.
— Колькі чалавек працуе ў прыватнай галіне?
— На сённяшні дзень у прадпрымальніцкім сектары занята каля дзвюх тысяч 346 чалавек, або 17,5 працэнта ад агульнай колькасці грамадзян, што працуюць у эканоміцы раёна.
Доля падатковых паступленняў у бюджэт ад арганізацый сярэдняга і малога бізнесу па выніках за дзевяць месяцаў бягучага года склала 3,8 мільёна рублёў, 0,8 мільёна рублёў — ад індывідуальных прадпрымальнікаў, што склала 25,4 працэнта даходаў кансалідаванага бюджэту.
Знешнеэканамічную дзейнасць па стане на першага кастрычніка бягучага года ажыццяўляе 48 суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, або 73 працэнта ад агульнай колькасці арганізацый. З іх экспарт тавараў ажыццяўляюць дзесяць суб’ектаў, экспарт паслуг — 21 суб’ект гаспадарання малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.
Абарот знешняга гандлю таварамі арганізацый МСП раёна за восем месяцаў бягучага года склаў 3 мільёна долараў ЗША. За гэты ж перыяд экспартавана тавараў на суму 1,3 мільёна долараў ЗША, імпартавана — на 2,0 мільёна долараў ЗША. За гэты перыяд часу суб’ектамі гаспадарання МСП аказаны экспарт паслуг на 0,7 мільёна долараў. Удзельная вага экспарту паслуг у агульным аб’ёме па раёне складае 32 працэнты.
— Аксана Анатольеўна, немалаважнае значэнне мае і дзяржаўная падтрымка суб’ектаў прадпрымальніцтва…
— Безумоўна. Суб’ектам малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ажыццяўляецца дзяржаўнага падтрымка са сродкаў бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь у выглядзе субсідый. Упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама была аказана фінансавая дапамога дзевяці беспрацоўным у памеры 21,9 тысячы рублёў на арганізацыю прадпрымальніцкай дзейнасці.
Для маёмаснай падтрымкі і развіцця прадпрымальніцтва штогод фарміруецца пералік аб’ектаў нерухомасці камунальнай уласнасці Лепельскага раёна, якія не выкарыстоўваюцца. Такія аб’екты падлягаюць прыцягненню ў гаспадарчы абарот шляхам здачы ў арэнду, продажу на аўкцыёне або іх перадачы ў прыватную ўласнасць пад рэалізацыю інвестыцыйных праектаў.
Так, па стане на першага кастрычніка бягучага года з мэтай арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці суб’ектам прадпрымальніцтва прапанавана на продаж з аўкцыёну 18 тысяч квадратных метраў плошчаў, што не выкарыстоўваюцца, здадзена ў арэнду 6,1 тысячы квадратных метраў.
За дзевяць месяцаў сёлета прададзена сем будынкаў, з іх комплекс з шасці будынкаў, размешчаных у г. Лепелі па вуліцы Савецкая, 135, — індывідуальнаму прадпрымальніку Уладзіміру Станкевічу, адзін будынак рэалізаваны ПБУП “МалееўСэрвіс” па адрасе: г. Лепель, вул. Лабанка, 35.
— Вельмі цікава, на вырабе якой прадукцыі спецыялізуюцца прыватныя прадпрыемствы…
— У 2019 годзе таварыствам з абмежаванай адказнасцю “ТЭПАН-Бел” запланавана вытворчасць домакамплектаў (гатовых да зборкі дамоў) плошчай дзесяць тысяч квадратных метраў за год. Прадуктам гэтай вытворчасці з’яўляецца домакамплект, гатовы да мантажу без выкарыстання спецыяльнай тэхнікі і мокрых працэсаў. Аздабленне фасадаў дома вядзецца прамысловым спосабам у заводскіх умовах.
Другім прадуктам вытворчасці таварыства з абмежаванай адказнасцю “ТЭПАН-Бел” з’яўляюцца ўцепленыя фасады, якія вентылююцца. Гэта дазваляе праводзіць адначасова з рамонтам фасадаў і цеплавую рэабілітацыю будынкаў.
Пры поўнай загрузцы вытворчасці плануецца стварыць 24 новыя рабочыя месцы.
— Аксана Анатольеўна, магчыма, у нашым раёне запланавана ўзвядзенне новых гандлёвых аб’ектаў?
— У адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад шостага жніўня 2009 года №10 “Аб стварэнні дадатковых умоў для ажыццяўлення інвестыцый у Рэспубліцы Беларусь” заключаны інвестыцыйны дагавор на рэалізацыю інвестыцыйнага праекта “Будаўніцтва гандлёвага аб’екта па вул. Войкава, У-122а ў г. Лепель”. Шляхам рэалізацыі названага праекта плануецца ажыццявіць будаўніцтва гандлёвага аб’екта з універсальным асартыментам харчовых тавараў агульнай плошчай каля васьмісот метраў квадратных.
Рэалізацыя інвестыцыйнага праекта плануецца ў два этапы. На першым — будуць праходзіць падрыхтоўчы перыяд, распрацоўвацца і зацвярджацца праектная дакументацыя. Тэрмін рэалізацыі першага этапу — 31 ліпеня 2019 года.
На другім этапе плануюцца ажыццяўленне будаўніча-мантажных работ, добраўпарадкаванне, набыццё, мантаж абсталявання і ўвод аб’екта ў эксплуатацыю. Тэрмін завяршэння рэалізацыі другога этапу — 31 ліпеня 2020 года.
У час рэалізацыі названага праекта прадугледжана старэнне не менш за трыццаць новых рабочых месцаў.
— Вялікі дзякуй, Аксана Анатольеўна, за змястоўную гутарку.
Інтэрв’ю правяла
Святлана ВАЗНЯК.

One thought on “Ставка на развитие предпринимательства

  • 13.11.2018 в 12:54 дп
    Permalink

    Акционерное общество «Фонд развития предпринимательства «Даму» (далее – Фонд «Даму») создан на основании постановления Правительства Республики Казахстан от 26 апреля 1997 года №665 «О создании Фонда развития малого предпринимательства».

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.