Стипендия для учащихся школы

stipendiyaМедыцынскі цэнтр «Ладэ» ў чарговы раз парадаваў стыпендыяй лепшых вучняў ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Лепеля». Трэба сказаць, што сума ўнушальная — складае 100 рублёў, і заслужаная, бо такую ўзнагароду атрымліваюць толькі лепшыя з лепшых.

 

Супрацоўніцтва ўстановы з цэнтрам доўжыцца ўжо на працягу васьмі гадоў. На гэты раз атрымалі стыпендыю Арцём Пшонка з 10 «А», Анастасія Алейнік з 10 «Б» і Таццяна Крыцкая з 9 «В». Гэтыя навучэнцы вызначаюцца не толькі выдатнай вучобай, але і актыўнай дзейнасцю, якая праслаўляе школу на розных узроўнях.

Калісьці ў СШ №1 вучыўся вядомы кардыёлаг, прафесар Уладзімір Гарбачоў, бацька дырэктара «Ладэ» Уладзіміра Уладзіміравіча Гарбачова. Прыемна адзначыць, што сын і зараз не парывае сувязь з установай адукацыі.

Наталля ХРАПАВІЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.