Страна рассчитывает на образованную молодежь: интервью с молодежным лидером

Што зяўляецца галоўным складнікам паспяховага развіцця дзейнасці моладзі? Вядома, добрая адукацыя, шчырая, самаадданая праца, жаданне зрабіць утульным і прыгожым не толькі свой раён, а і ўсю краіну. Гэту выснову пацвердзіў і другі сакратар Цэнтральнага камітэта грамадскага аяднання “БРСМ” Аляксандр Прохараў пад час свайго візіту на Лепельшчыну. Аляксандр сустрэўся з удзельнікамі студатрадаў, пазнаёміўся з умовамі іх працы і разам з прадстаўнікамі раённага камітэта ГА “БРСМ” Вікторыяй Пшонкай і Марыяй Фраловай абмеркаваў перспектывы развіцця студатрадаўскага руху. У дзень прыезду і адбылося наша інтэрвю.

— Аляксандр Юревіч, вы пабывалі ў шэрагу арганізацый, прадпрыемстваў і ўбачылі, што разам з вопытнымі работнікамі шчыруюць і вучні старэйшых класаў школ. Як вы можаце ацаніць работу Лепельскага РК ГА “БРСМ” у галіне арганізацыі студатрадаўскага руху?

— Адзначу, што Лепельскі раённы камітэт грамадскага абяднання “БРСМ” зяўляецца лідарам у Віцебскай вобласці ў галіне арганізацыі работы студатрадаў. Асабіста я курырую накірункі дзейнасці студатрадаў па ўсёй рэспубліцы, і мне вельмі прыемна, што значна ўзраслі паказчыкі не толькі ў колькасці, а і ў якасці работы студатрадаў. Для нас асабліва важна не толькі пашырэнне дзейнасці студатрадаў, а і паляпшэнне якасці працы маладых людзей, бо студатрад — гэта не проста работа. Гэта дзейнасць уключае ў сябе мноства цікавых, запамінальных мерапрыемстваў: грамадзянскага, культурна-забаўляльнага, спартыўнага накірунку. У Лепельскім раёне ў гэтым плане дасягнуты высокія вынікі. Добрыя паказчыкі ёсць тады, калі наладжана цеснае супрацоўніцтва органаў мясцовай улады і РК ГА “БРСМ”. Я ўбачыў, як выдатна працуюць студатрады у КУВП “Бароўка”, ДКУБП “Лепельская ПМК-75”, філіяле “Заазере” ААТ “Віцебскі мясакамбінат”, дзяржаўнай лесагаспадарчай установе “Лепельскі лясгас”, ААТ “Чарэйшчына” і іншых прадпрыемствах. Вельмі прыемна было даведацца пра тое, што сёлета моладзь пачала працу і ў таварыстве з абмежаванай адказнасцю “ЦСК”. Да таго ж на гэтым прадпрыемстве гатовы працаўладкаваць моладзь у любы час года. Важна і тое, што геаграфія працаўладкавання моладзі на Лепельшчыне імкліва пашыраецца.

12 жніўня бягучага года адбыўся 44-ты зезд ГА “БРСМ”. У час яго работы распрацавана стратэгія развіцця маладзёжнай арганізацыі да 2025 года і зроблены акцэнт менавіта на развіццё студатрадаўскага руху. Гэтай дзейнасці мы ўдзяляем асаблівую ўвагу. Так, у аснову былі вынесены навучанне людзей, якія займаюцца фарміраваннем студатрадаў, а таксама садзеянне далейшаму працаўладкаванню моладзі. Ёй вельмі важна атрымліваць інфармацыю пра тое, дзе можна знайсці месца працы. Вялікая ўвага ўдзяляецца рабоце маладзёжных арганізацый у сацыяльных сетках, месенджарах. Акрамя таго, мы імкнёмся абяднаць байцоў студатрадаў розных гадоў. Рэспубліканскі штаб студатрадаўскага руху ГА “БРСМ” павінен стаць для моладзі Цэнтрам занятасці, паколькі маладзёжнай арганізацыяй вядзецца значны абём работы — ад прыняцця ад моладзі заявак на работу да яе аператыўнага інфармавання па ўсіх узніклых пытаннях.

У цэлым жа стратэгія развіцця маладзёжнай арганізацыі прадугледжвае мэтанакіраваную работу па папулярызацыі працы як галоўнай каштоўнасці. Мы прапагандуем рабочыя спецыяльнасці сярод навучэнцаў і студэнтаў, бо моладзь Беларусі заўсёды вызначалася актыўнасцю і працавітасцю.

Сёлета ў рабоце Цэнтральнага камітэта грамадскага абяднання “БРСМ” удзялялася ўвага развіццю працоўных праектаў. Многія з іх ужо паспяхова ажыццяўляюцца. Так, у горадзе маладосці Астраўцы на Беларускай атамнай электрастанцыі працуе 120 маладых спецыялістаў, на Мінскім заводзе халадзільнікаў, якія ўключаны ў кампанію “Атлант”, шчыруе 235 слесараў-зборшчыкаў халадзільнікаў. Упершыню мы рэалізавалі сельскагаспадарчы праект на базе РВУП “Талачынскі кансервавы завод”, дзе працаўладкаваны 62 маладыя работнікі. Акрамя таго, у лютым бягучага года мы падпісалі пагадненне з мабільнымі кадрамі Расіі і змаглі рэалізаваць праект па будаўніцтве магістраляў М2 “Брэст — Масква” і М12 — “Брэст — Казань”.Ва Усерасійскім дзіцячым аздараўленчым цэнтры “Арляня” Краснадарскага краю арганізавана работа сэрвісна-педагагічных атрадаў. Работу ў гэтым накірунку мы будзем развіваць і далей, паколькі яна дае вялікі плён. Толькі сёлета да ўдзелу ў новых праектах мы далучылі 550 маладых людзей. Вельмі прыемна, што сярод удзельнікаў праектаў вялікую колькасць складаюць прадстаўнікі рэгіёнаў.

— Як нам заўсёды паведамляюць прадстаўнікі Лепельскага РК ГА “БРСМ”, у склад будатрадаў уваходзіць нямала непаўналетніх. І гэта вельмі радуе, паколькі хлопцы і дзяўчаты ўжо ў школьным узросце ведаюць, як можна зарабіць уласныя грошы, вучацца цаніць працу.

— Гэта сапраўды так. Работу Лепельскага РК ГА “БРСМ” у гэтым накірунку зноў жа можна назваць узорнай. Напрыклад, сярод 10 удзельнікаў будатрада, які працаваў у ДКУБП “Лепельская ПМК-75”, 9 непаўналетніх. Хлопцы і дзяўчаты да 18 год паспяхова працавалі і ў ТАА “ЦСК”. Такога значнага выніку ўдалося дасягнуць дзякуючы зладжанай рабоце райвыканкама і РК ГА “БРСМ” з наймальнікамі шэрага прадпрыемстваў.

Трэба адзначыць, што паказчык работы з працоўнай моладдзю па ўсёй краіне ўзрос на 40 працэнтаў у параўнанні з мінулым годам. У адпаведнасці з заканадаўствам, ЦК ГА “БРСМ” арганізавана занятасць моладзі на працягу года — са студзеня па снежань. Абмяркоўваючы гэтыя пытанні са сваімі намеснікамі, я прыйшоў да высновы, наколькі вялікае значэнне мае гэта работа. Выдатна, што на Лепельшчыне работа па працаўладкаванні моладзі пастаянна ўдасканальваецца. Тут удзяляецца вялікае значэнне якасці праводзімай работы, на высокім узроўні вядзецца грамадска-патрыятычнае выхаванне моладзі.

— Аляксандр Юревіч, якая работа, на ваш погляд, павінна праводзіцца для таго, каб моладзь была больш згуртаванай, мела дакладнае ўяўленне пра тое, што адбываецца ў краіне, каб не паўтарылася тых падзей, якія адбыліся пасля выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь?

— Па-першае, мы павінны працягваць работу ў інтернет-прасторы, паколькі большасць маладых людзей атрымлівае інфармацыю менавіта праз сацыяльныя сеткі, месенджары і г.д. Для нас вельмі важна аператыўна інфармаваць моладзь пра тое, што адбываецца ў краіне. Вялікае значэнне мае таксама прававое выхаванне. Маладым людзям трэба своечасова даводзіць інфармацыю пра змяненні ў заканадаўстве. Напярэдадні Дня моладзі мы падпісалі пагадненне з Нацыянальным Цэнтрам прававой інфармацыі, і работа ў гэтым накірунку вядзецца планамерна.

Моладзь павінна правільна рэагаваць на тыя падзеі, якія адбываюцца ў грамадстве, і выконваць патрабаванні, што прадяўляюцца да яе. Паказчык работы маладзёжнай арганізацыі — гэта канкрэтныя справы і ўчынкі. Прадстаўнікі маладзёжнай арганізацыі павінны ўдзяляць вялікую ўвагу маладым спецыялістам, якія прыходзяць на работу, аказваць ім усебаковую падтрымку. З моладдзю трэба заўсёды весці дыялог, мець цесны кантакт. У такім выпадку, я ўпэўнены, ніякіх праблем у нашай рабоце не ўзнікне.

Цэнтральным камітэтам ГА “БРСМ” акрэслены важныя накірункі далейшай дзейнасці, і галоўнае тое, што мы павінны паказаць канкрэтныя справы даказаць тое, што ГА “БРСМ” зяўляецца адным з партнёраў у рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі. Сёння краіна разлічвае на адукаваную, працавітую, актыўную і ініцыятыўную моладзь.

Стратэгію сваёй работы мы будуем па даручэннях Кіраўніка дзяржавы. Тэма далейшай работы моладзі абмяркоўвалася не толькі Цэнтральным камітэтам, а і ва ўсіх рэгіёнах краіны. У абмеркаванні актуальных пытанняў прынялі і маладыя прадстаўнікі ўлады, і дэпутацкага корпуса, і грамадскасці. Значная ўвага ўдзялялася праблеме кібербулінга, калі на ўсведамленне людзей уздзейнічае думка пэўнай групы людзей, да таго ж падаюцца лжывыя факты. Аднак гэта мы дапусціць не павінны. Усе негатыў, адмоўныя зявы мы зможам перамагчы, калі ў нас будуць канкрэтныя справы, калі работа моладзі будзе весціся актыўна і мэтанакіравана. Вельмі важна, каб на рабочых месцах працавала адказная, шчырая і самаадданая моладзь.

Вядома, для ўдасканалення нашай работы нам трэба яшчэ шмат працаваць. Маладзёжная арганізацыя павінна пастаянна развівацца. Прынёс значны плён праект “100 ідэй для Беларусі”. Мы актыўна працуем з рэзервам кадраўдзеля забеспячэння ратацыі кадраў, каб малады чалавек змог праявіць сябе на розных пасадах. Магу прывесці канкрэтныя яркія прыклады. Дзмітрый Варанюк, які калісьці быў сакратаром пярвічнай арганізацыі ГА “БРСМ”, зараз зяўляецца першым сакратаром ЦК ГА “БРСМ”. Дзякуючы ўдзелу ў патрыятычных акцыях, навуковай дзейнасці ў рамках праекта “100 ідэй для Беларусі” зяўляецца 1 сакратаром ЦК ГА “БРСМ” Аляксандр Лукянаў. Так, ратацыя кадраў у нас вядзецца на належным узроўні, але да гэтай дзейнасці патрэбны і далейшы якасны падыход. Гэта думка была акрэслена і на 44 зездзе ГА “БРСМ”. Мы адкрылі новую старонку летапісу жыцця моладзі краіны. Няхай жа яно будзе плённым, напоўненым новымі значнымі падзеямі і прынясе яшчэ больш поспехаў!

Інтэрвю правяла Святлана ВАЗНЯК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.