Стравы на любы густ лепяльчан

 У гандлёвых кропках і на прадпрыемствах грамадскага харчавання чакаюць вас з грашыма. Усяго ў сістэме раённага спажывецкага таварыства функцыянуе 66 магазінаў і 25 прадпрыемстваў грамадскага харчавання, якія ў асноўным задавальняюць патрэбы насельніцтва раёна ў харчовых і прамысловых таварах, прыгатаванні смачных страў на любы густ. 159 аддаленых маланаселеных вёсак, у якіх пражывае каля 3,3 тысячы чалавек, забяспечваюць гандлёвым абслугоўваннем сем спецыяльна аснашчаных халадзільным і іншым абсталяваннем аўталавак, якія дастаўляюць прама па месцы жыхарства людзей неабходныя прадукты і прамысловыя вырабы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.