Студия «Светлана» дарит настроение лепельчанам

alena-vashkevich-natallya-tryvashkevich-alyaksandra-semyanko-maryna-klachkova-i-kacyaryna-ivanova alena-vashkevichdzmitryj-venzhykmaryna-klachkovanatallya-fedarcovaНеаднаразова даводзілася наведваць мерапрыемствы ў раённым Доме культуры, дзе выканаўцамі з’яўляюцца члены народнай эстраднай студыі «Святлана». Так, напрыклад, напярэдадні Дня святога Валянціна артысты гэтага калектыву падарылі лепяльчанам канцэртную праграму «Песні для каханых», якая ўразіла прысутных душэўнасцю і шчырасцю пры канананні кампазіцый. Тое ж самае можна сказаць і пра іншыя мерапрыемствы, дзе яны ўдзельнічаюць.

Студыя “Святлана” мае вялікі творчы патэнцыял. Канцэрты, падрыхтаваныя калектывам, адрозніваюцца высокім узроўнем выканання, артыстызмам, яркімі сцэнічнымі вобразамі, таленавітым увасабленнем.

Зараз студыя працуе пад кіраўніцтвам Ірыны Рамашка і Аляксандры Семянько. У складзе — 15 удзельнікаў ва ўзросце ад васямнаццаці да шасцідзесяці гадоў.

З гісторыі

— У 1994 годзе я прыйшла на працу ў РДК, марыла пра эстраду, імкнулася выступаць на розных мерапрыемствах. Таксама набрала групу дарослых, займалася з імі, каб на сцэне было больш эстрадных выканаўцаў. У той час канцэрты праходзілі пры поўных аншлагах… Пазней узнікла ідэя правядзення гарадскога фестывалю эстраднай песні «Зоркі Лепеля», для якога пачалі шукаць таленты сярод лепяльчан. Я была адказная за гэтыя фэстывалі. Набралася пэўнае кола выканаўцаў, якія з задавальненнем пасля працоўных будняў праводзілі час у раённым Доме культуры. У гэты ж час займалася і з дзецьмі. І вось аднойчы мяне запрасіла да сябе ў кабінет дырэктар РДК Тамара Харкевіч і сказала, што прыйшоў час ўсю гэтую творчую дзейнасць сабраць у адзін калектыў і здаць на званне «народны». Таксама Тамара Казіміраўна прапанавала назваць студыю маім імем.

Мы ўдзельнічалі ў розных прэстыжных тэлевізійных эстрадных конкурсах, такія як «Зорная ростань», «Маладзечна», дзіцячых конкурсах… Я заўсёды была ўдзячная Тамары Казіміраўне за тое, што дала магчымасць займацца любімай справай з цудоўнымі творчымі людзьмі, — кажа Святлана Ткачэнка.

Святлана была кіраўніком да 2001 года, цяпер яна займаецца любімай справай у дзіцячай школе мастацтваў.

Уражвае тое, што ўдзельнікамі калектыву з’яўляюцца людзі розных прафесій: настаўнікі, выратавальнікі, банкаўскія работнікі, медыкі… Аднак усіх іх аб’ядновае любоў да музыкі.

Так, Алена Вашкевіч, вядучы спецыяліст сектара рознічнага і карпаратыўнага бізнесу ЦБП 211 ААТ «ААБ Беларусбанк» у горадзе Лепелі, вельмі занятая на працы, аднак знаходзіць час на рэпетыцыі і выступленні для сваіх землякоў.

Наталля Філімончык, медыцынскі работнік. У перыд пандэміі людзі, якія працуюць у гэтай сферы, вельмі стамляюцца на працы, маюць дадатковыя абавязкі, працуюць звышурочна. І ўсё ж такі дзяўчына не кідае любімую творчую справу, шукае прыгожыя кампазіцыі, каб парадаваць гледачоў.

У педагагічнага работніка заўсёды спраў хапае, аднак Наталля Трывашкевіч, настаўнік пачатковых класаў Слабадской яслі-сад — сярэдняй школы, усё роўна ўдзельнічае ў шматлікіх мерапрыемствах і конкурсах, якія праводзяцца ў нашым раёне.

Вікторыя Дэжук заўсёды ўражвае сваімі вакальнымі данымі пры выканнані складаных кампазіцый. Яе голасам захапляюцца людзі рознага ўзросту, бо спевы ідуць ад душы.

Дзмітрый Венжык, супрацоўнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, спявае з самага дзяцінства, і гэта адчуваецца з першых секунд выканання. Мужчына не толькі імкнецца зрабіць наша жыццё бяспечным, а і дорыць радасць са сцэны лепяльчанам.

Наталля Федарцова у студыі з 2009 года. Жанчына сваёй унутранай пазітыўнай энергіяй зараджае залу і сваіх калегаў. Яна ўжо не ўяўляе сябе без сцэны. Таксама ў вольны час любіць пазаймацца і спортам — стаць на канькі ці лыжы.

Кацярына Іванова, напэўна, самая маладая ўдзельніца студыі. Дзяўчынка вучыцца ў 10 класе, а пасля заняткаў спяшаецца ў раённы Дом культуры на рэпетыцыі. Як аказалася, стала членам калектыву з канца 2020 года і вельмі хутка «ўлілася» ў творчую сям’ю. Дэбют яе адбыўся падчас каляднай канцэртнай шоу-праграмы. Мне давялося пачуць яе вытанчаны голас на свята закаханых. Упэўнена, у Кацярыны ўжо шмат прыхільнікаў яе творчасці.

Анастасія Стродава прыйшла ў студыю пяць гадоў таму і за гэты час стала часткай дружнага калектыву. Не магу ўявіць, як Анастасія паспявае і на сцэне спяваць, і дачушак-прыгажунь выхоўваць. А іх у маладой маці тры, малодшай яшчэ і двух гадоў няма.

Вікторыя Кірый – намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Заслонаўскай сярэдняй школы. Здавалася, спраў хапае, але яна заўсёды знаходзіць час на любімую справу. Хутка нас парадуе новымі кампазіцыямі. У складзе калектыву Вікторыя з 2018 года.

Марына Клачкова займаецца ў студыі з 2011 года. Спевы для яе — проста другое жыццё. За гады на сцэне выканала мноства песень, заўсёды ўражвае сваім пазітывам і артыстызмам. Падтрымлівае ў творчасці Марыну і яе сям’я. Муж з трыма сынамі не прапускаюць ніводнага канцэрту.

Яшчэ хочацца ўзгадаць пра дуэт Садоўскіх – дачку і маці. Спачатку кіраўнік студыі Ірына Анатольеўна займалася з дзяўчынкай Аняй. А ў мінулым годзе запрасілі да сябе і маму Святлану. Трэба сказаць, дуэт атрымаўся выдатны. Гэта можна было адзначыць па апладысментах гледачоў.

У творчым багажы калектыву шмат музычных кампазіцый, разнастайных па характары і зместу. З кожным годам мы бачым, што майстэрства ўдзельнікаў удасканальваецца, рэпертуар адрозніваецца разнапланавасцю музычнага матэрыялу. Удзельнікі спяваюць хіты рускіх і беларускіх кампазітараў, а таксама свае ўласныя творы.

Народная эстрадная студыя з’яўляецца ўдзельнікам шматлікіх конкурсаў і фестываляў. Калектыў адзначаны шматлікімі граматамі і дыпломамі.

 

Кожны артыст нястомна працуе над мастацкім і эстэтычным густам, развівае свае творчыя здольнасці і ўдасканальвае вакальнае майстэрства.

Бачна, што ўдзельнікі калектыву атрымліваюць асалоду ад зносін з гледачамі. З кожным іх новым канцэртам пашыраецца кола прыхільнікаў творчага калектыву.

Удзельнікі студыі прымаюць актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў раёна, гатовыя па вечарах, пасля працы гадзіны праводзіць на рэпетыцыях.

Таксама хочацца адзначыць старанні і прафесіяналізм гукааператара Максіма Гундарава і светааператара Віталя Хватынца, задача якіх – дабіцца максімальна якаснага гучання і светавога эфекту, каб гледачы атрымалі яшчэ больш эмоцый ад мерапрыемства. Гэтыя спецыялісты заўсёды застаюцца за кадрам, аднак без іх не адбылося б ні аднаго мерапрыемства.

Наталля ХРАПАВІЦКАЯ.

One thought on “Студия «Светлана» дарит настроение лепельчанам

  • 12.03.2021 в 5:09 пп
    Permalink

    Великолепно! Но, ради Бога, не надо моим лепельчанам навязывать чужого Валентина!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.