Створана раённая камісія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

21 ліпеня бягучага года адбылося сумеснае пасяджэнне прэзідыума Лепельскага раённага Савета дэпутатаў і райвыканкама, на якім створана Лепельская раённая камісія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
У адпаведнасці з часткай дзявятай артыкула 24 і абзацам чацвёртым часткі першай артыкула 34 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь прэзідыум Лепельскага раённага Савета дэпутатаў і райвыканкам пастанавілі стварыць Лепельскую раённую камісію па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у колькасці трынаццаці чалавек; уключыць у яе склад прадстаўнікоў палітычных партый, іншых грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў і грамадзян, вылучаных шляхам падачы заявы.

Алена Іванаўна Барадзейка — вылучана ад грамадзян шляхам падачы заявы, Пётр Нічыпаравіч Бугай — ад Лепельскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, Алена Анатольеўна Вашкевіч — ад Лепельскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”, Валянціна Міхайлаўна Генералава — ад грамадзян шляхам падачы заявы, Алеся Генадзьеўна Галавач — ад Лепельскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, Антаніна Уладзіміраўна Данілава — ад грамадзян шляхам падачы заявы, Ірына Аляксееўна Кручыніна — ад Лепельскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі Фонд міру”, Валянціна Мікалаеўна Лаўрыновіч — ад грамадзян шляхам падачы заявы, Васіль Іванавіч Палонскі — ад Лепельскай раённай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, Таццяна Пятроўна Панамарова — ад грамадзян шляхам падачы заявы, Ірына Уладзіміраўна Тарасава — ад працоўнага калектыву дзяржаўнай установы культуры “Лепельская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”, Мікалай Уладзіміравіч Сушко — ад Лепельскай раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі, Валянціна Савельеўна Шкунцік — ад Лепельскага раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.
Вызначыць месцазнаходжанне Лепельскай раённай камісіі па адрасе: г.Лепель, вул. Ленінская, д. 6, каб.114/1, тэл.4-19-94.
Аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама (І.Г.Урбан) у сямідзённы тэрмін забяспечыць апублікаванне ў друку сапраўднай пастановы.
Упраўленню справамі райвыканкама (В.І.Палонскі):
у трохдзённы тэрмін абсталяваць памяшканне, дзе будзе размешчана Лепельская раённая камісія, мэбляй, сродкамі сувязі, камп’ютарам, памнажальнай тэхнікай, прыняць іншыя меры па забеспячэнні яе работы;
у сямідзённы тэрмін забяспечыць выраб пасведчанняў членам Лепельскай раённай камісіі ў адпаведнасці з формай, якая рэкамендуецца Цэнтральнай камісіяй Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.
Даручыць намесніку старшыні Лепельскага райвыканкама М.М.Нікіціну ў адпаведнасці з часткай першай артыкула 37 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь забяспечыць скліканне ў трохдзённы тэрмін арганізацыйнага пасяджэння Лепельскай раённай камісіі.
Упаўнаважыць прадстаўніка Лепельскага райвыканкама прадстаўляць інтарэсы прэзідыума Лепельскага раённага Савета дэпутатаў і Лепельскага райвыканкама ў судзе ў выпадках абскарджання сапраўднай пастановы ў судовым парадку.

Першае пасяджэнне
22 ліпеня бягучага года адбылося першае пасяджэнне Лепельскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Старшынёй Лепельскай раённай камісіі абраны Васіль Іванавіч Палонскі, а сакратаром — Алеся Генадзьеўна Галавач.
Рэжым работы Лепельскай раённай камісіі ў буднія дні — з дзесяці да 19 гадзін (перапынак — з 14 да 15 гадзін), а ў суботу — з дзесяці да чатырнаццаці гадзін.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.