Суботняя раніца выдалася вельмі неспакойнай для жыхароў лепельскай вёскі Чэрцы, пенсіянера 1960 года нараджэння і яго аднагодка, рабочага сортавыпрабавальнай станцыі

Hammerflex Суботняя раніца выдалася вельмі неспакойнай для жыхароў вёскі Чэрцы, пенсіянера 1960 года нараджэння і яго аднагодка, рабочага сортавыпрабавальнай станцыі. Ноччу злачынцы залезлі ў іх гаспадарчыя пабудовы і вынеслі інструменты на сем мільёнаў рублёў: электракультыватар, перфаратар, шліфмашынку, бензапілу…
Праз некалькі дзён міліцыянеры выявілі, што крадзеж учынялі трое: двое непрацуючых 1995 і 1996 гадоў нараджэння. Першы жыве ў вёсцы Стары Лепель, другі — у Малым Поўсвіжы. Ім дапамагаў хлопец 1997 года нараджэння, жыхар вёскі Ворань. Падазроныя затрыманы, частка ўкрадзенага вернута.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.