Судовы працэс у Лепельскім судзе завершаны

 

 

IMG_0255 Завяршыўся судовы працэс над непаўналетнімі С. і Л., якія абвінавачваліся па арт 207 ч.2 Крымінальнага кодэкса Беларусі (разбой). Напомнім, 29 красавіка ў сярэдзіне дня, калі ў памяшканні была толькі прадавец,двое асоб у масках уварваліся ў краму №100 раённага спажывацкага таварыства, што на вуліцы Віцебскай, на пад’ездзе да мікрараёна Бяленіца.

Літаральна на наступны дзень былі затрыманы і арыштаваны двое непаўналетніх, навучэнцаў дзяржпрафліцэя. Следства доўжылася больш за два з паловай месяца.

 

У зале судовага пасяджэння панавала цяжкая, напружаная атмасфера, родныя абвінавачваемых ледзьве стрымліваліся, каб не заплакаць уголас. Падсудныя казалі, што раскайваюцца, што вывелі правільныя высновы са сваіх учынкаў, прасілі прабачэння ў прадаўшчыцы крамы.

Адвакаты даводзілі, што разглядаемае злачынства трэба кваліфікаваць па артыкуле 206 ч.2 (грабеж), які прадугледжвае больш мяккае пакаране.

Калі суд выйшаў для абмеркавання і вынясення прыгавору, пачаліся самыя цяжкія хвіліны. Паветра нібыта свінцом налілося.

Прыгаворам суда Лепельскага раёна падсудныя С. і Л. прызнаныя вінаватымі ва ўчыненні разбоя, іх дзеянні кваліфікаваныя па арт. 207 ч.2. Іх прыгаварылі да шасці гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі кожнага.

Васіль МАТЫРКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.