Суперград

Веснавая навальніца пракацілася ўвечары ў нядзелю па тэрыторыі раёна. Паводле звестак з метэа­станцыі, за 13 хвілін інтэнсіўнага дажджу выпала 10 міліметраў ападкаў, што складае 65 працэнтаў ад дэкаднай нормы. Парывы шквалістага ветру дасягалі хуткасці ў 13 метраў за секунду. Навальніца акрамя маланак і грымотаў суправаджалася яшчэ і выпадзеннем граду. На метэастанцыі зафіксаваны градзіны дыяметрам у 16 міліметраў. Дыяметр асобных градзін у іншых частках горада дасягаў пяці сантыметраў. Варта напомніць, што падобныя навальніцы характэрныя для другой паловы мая. Кожны год у гэту пару фіксуецца лівень, град. Аднак гра­дзіны такой велічыні для Лепельшчыны — небывалая рэдкасць.
Наш кар.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.