Сувенірныя «успаміны»

Нават узімку не перастае карыстацца попытам сувенірная прадукцыя салона-магазіна “Скарбонка”. Тканыя закладкі, магніты, керамічныя талеркі, званочкі — выбар сувеніраў, якія могуць нагадаць пра нашы мясціны, вялікі. Каштуюць такія падарункі ад дзесяці да 36 тысяч рублёў. Дарэчы, пакупнікі не шкадуюць грошай і на больш дарагія “ўспаміны”. У студзені карціну амаль за паўтара мільёна рублёў набылі расіяне: на ёй — мост іх дзяцінства. Роспіс па шкле, выцінанка, народная лялька — не меншы інтарэс выклікаюць і гэтыя вырабы.
Добрай традыцыяй стаў выязны гандаль. Напрыклад, у студзені сувеніры можна было набыць у Бароўцы. Амаль тры з паловай мільёна рублёў — такі агульны прыбытак прынёс “Скарбонцы” першы месяц новага года.
Дакументы, рэчы, фатаграфіі
З 10 лютага ў краязнаўчым музеі будзе магчымасць пабачыць дакументы, рэчы і фатаграфіі Якуба Коласа. На Лепельшчыну выставу прывязуць з Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа. Одначасова ў зале будзе працаваць і другая выстава — “Графічныя работы Лазара Рана да паэмы Я. Коласа “Новая зямля”.
Пашчыравалі альпіністы
На могілках вёскі Заба­роўе выраслі настолькі вялікія дрэвы, што для іх зразання, раскрыжоўкі і выдалення давялося запрасіць альпіністаў-прафесіяналаў з Полацка. Яны добра справіліся з пастаўленай задачай, хаця і выставілі рахунак для аплаты за выкананыя работы ў памеры шасці мільёнаў рублёў.
Каталіцкія могілкі

Камунальнае ўнітарнае вытворчае прадпрыемства “Бароўка” правяло добраўпарадкаванне каталіцкіх могілак у аграгарадку Камень на агульную суму 11,8 мільёна рублёў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.