Сямейны капітал на Лепельшчыне

Дэмаграфічная сітуацыя ў краіне, ды і на Лепельшчыне вымагае актыўных і мэтанакіраваных дзеянняў уладных структур. З улікам таго, што рэалі­зацыя дзяржаўнай палітыкі ў сферы аховы дзяцінства, абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей ажыццяўляецца органамі адукацыі, вырашана дэлегаваць ад­дзелу адукацыі, спорту і турызму паўнамоцтвы па зборы і падрыхтоўцы дакументаў для прызначэння безнаяўных грашовых сродкаў у памеры 10 тысяч долараў ЗША (сямейны капітал) грамадзянам пры нара­джэнні, усынаўленні (удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.