Тема недели: Послание Президента белорусскому народу и Национальному собранию

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 красавіка звярнуўся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу. Выступленне кіраўніка дзяржавы адбылося ў час сумеснага пасяджэння Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. На мерапрыемства былі запрошаны вышэйшыя службовыя асобы краіны, члены ўрада, кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, буйнейшых прадпрыемстваў і сродкаў масавай інфармацыі, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў дакладнага і своечасовага выканання даручэнняў, дадзеных у час Паслання беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.

Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў гатоўнасць і ў далейшым сустракацца з парламентарыямі, выпрацоўваць новыя формы стасункаў, каб абмяркоўваць актуальныя для краіны пытанні.

Прэзідэнту было зададзена больш за дзясятак розных пытанняў, якія датычацца развіцця вёскі, лібералізацыі дзелавой актыўнасці, перспектыў функцыянавання новага бязвізавага пяцідзённага рэжыму, развіцця рынку каштоўных папер, а таксама міжнароднай тэматыкі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.