Толькі лічбы

Плошча тэрыторыі Баброўскага сельсавета складае 17701 га, працягласць межаў — 109,2 км. Усяго ў сельсавеце пад сенакосам і пашаю заняты 175 гектараў, 205 гектараў — землі агульнага карыстання, 274 гектары — землі запасу. Для будаў­ніцтва і абслугоўвання жылых дамоў грамадзян выдзелена 133 гектары, для агарод­ніцтва ­— пяць, а для сенакашэння ­— 20 гектараў.

Прыгажосць сваімі рукамі
Усяго ў гэтым годзе ў Баброўскім сельсавеце пасадзілі шэсць тысяч кветак, трыццаць дрэў і дваццаць кустоў, абуладкавалі сем грама­дзянскіх могілак, адрамантавалі дзевяць прыпынкаў грамадскага транспарту, ачысцілі тры кіламетры ўзбочын дарог, узнавілі тры дзіцячыя пляцоўкі для гульняў, шэсць кіламетраў сетак вонкавага асвятлення, устанавілі дзве малыя архітэктурныя формы.

Формы і метады
Баброўскі сельвыканкам у сваёй працы выкарыстоўвае розныя формы і метады, каб прыахвоціць жыхароў сельсавета да працы па добраўпарадкаванні і паляпшэнні санітарнага стану населеных пунктаў. Гэта ў першую чаргу правядзенне сходаў грамадзян, рознага кшталту аб’явы, уручэнне асабіста ці адпраўку па пошце пісем і папярэджанняў. Сёлета ўручана 26 пісьмовых папярэджанняў грамадзянам і кіраўнікам прадпрыемстваў.
Віктар ЛЯШЧЫНА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.