Трактарныя колы вернуты гаспадару

Жыхар Чашнікаў, дырэктар мясцовага прыватнага прадпрыемства, мае ў Зацякляссі дачу з гаражом. Амаль паўтара месяца не было гаспадара. За гэты час нехта скраў пяць колаў да трактара Т-25 у зборы коштам сем мільёнаў рублёў. Гараж не замыкаўся. Аднак жа даўно вядома, што спакуса, магчымасць украсці нараджае злодзея.

Крадзеж учыніў жыхар пасёлка Белаазёрны, 1988 года нараджэння, раней ужо су­дзімы за аналагічныя злачынствы. Украдзенае вернута гаспадару. Застаецца спа­дзявацца, што той зробіць правільныя высновы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.