Транспортное обеспечение учащихся является одной из мер их социальной защиты

Транспартнае забеспячэнне навучэнцаў з’яўляецца адной з мер іх сацыяльнай абароны. Усім навучэнцам прадастаўлены льготы пры праездзе на транспарце агульнага карыстання, а таксама прадугледжаны іх бясплатны падвоз ад месца жыхарства да месца вучобы і назад. Аб усіх нюансах закранутай тэмы распавяла галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама А.І. Скур’ят.

476bd0b66f910055383f179cee8152d7 — Усяго ў раёне ў сёлетнім навучальным годзе правам на бясплатны падвоз карыстаюцца 853 навучэнцы ўстаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі. Паводле Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16.02.2011 № 202 «Аб некаторых пытаннях праезду навучэнцаў» 371 вучню, які атрымлівае агульную сярэднюю адукацыю ва ўстановах адукацыі г. Лепеля, дадзена права бясплатнага праезду ў перыяд з першага верасня па трыццатага чэрвеня на гарадскім транспарце ад месца жыхарства да месца вучобы і назад па даведках адпаведнага ўзору.
— Алена Іосіфаўна, а якім чынам наладжаны падвоз вучняў з вёсак?
— Падвоз навучэнцаў устаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі, якія пражываюць у сельскіх населеных пунктах, у адпаведнасці з Інструкцыяй аб парадку арганізацыі падвозу навучэнцаў, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 30.08.2011 № 247, рашэннем Лепельскага райвыканкама ад 26 жніўня 2016 г. №835 «Аб арганізацыі падвозу навучэнцаў» ажыццяўляецца бясплатна школьнымі аўтобусамі, транспартам арганізацый альбо па праязных білетах.
— І сёлета таксама?
— У бягучым навучальным годзе бясплатны падвоз арганізаваны 388 навучэнцаў і 94 выхаванцаў з 23 устаноў агульнай сярэдняй, спецыяльнай і дашкольнай адукацыі, якія пражываюць у сельскіх населеных пунктах. З іх транспартам аддзела адукацыі, спорту і турызму — 340 навучэнцаў, 91 дашкольнік. Шэсць навучэнцаў дзяржаўнай установы спецыяльнай адукацыі «Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г. Лепеля» падвозяцца транспартам дзяржаўнай установы “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Лепельскага раёна» ў адпаведнасці з заключанай дамовай. Грамадскім прыгарадным транспартам карыстаюцца 45 навучэнцаў.
Паводле інструктыўна-метадычнага пісьма Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 05.09.2016 № 05-20/154 «Аб некаторых пытаннях арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2016/2017 навучальным годзе» ў выпадку выбару навучэнцамі і яго законнымі прадстаўнікамі з сельскіх населеных пунктаў установы адукацыі, размешчанай у гарадскім населеным пункце, выдаткі па праездзе ад месца жыхарства (месца знаходжання) да месца вучобы і назад бяруць на сябе законныя прадстаўнікі. Дадзеная катэгорыя навучэнцаў, якія пражываюць у сельскай мясцовасці, карыстаецца аўтамабільным транспартам прыгарадных зносін для навучання ва ўстановах адукацыі горада.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.