Трэція на фінішы

лыжнікікНа лыжнай трасе Наваполацкай СДЮШАР па біятлоне, якая знаходзіцца ў ваколіцах населенага пункта Баравуха-1 Полацкага раёна, адбыліся занальныя спаборніцтвы па лыжных гонках у рамках абласной спартакіяды сярод сельскіх жыхароў.

Паколькі натуральнае снежнае покрыва на паверхні зямлі ўжо амаль адсутнічала, на працягу ўсёй дыстанцыі быў зроблены штучны снежны слой з дапамогай спецыяльных гармат па яго выпрацоўцы і ўкладцы.
За перамогу змагаліся каманды Полацкага, Лепельскага, Докшыцкага, Ушацкага, Пастаўскага, Міёрскага, Глыбоцкага, Верхнядзвінскага, Браслаўскага, Шаркаўшчынскага і Расонскага раёнаў. Кожная спартыўная дружына складалася з 12 чалавек: трох мужчын і трох жанчын ва ўзросце 18 і больш гадоў, а таксама трох юнакоў і трох дзяўчат маладзей за 18 гадоў. Лепяльчане сфарміравалі сваю каманду на базе вяскоўцаў, якія жывуць у аграгарадках Старое Лядна і Камень. Рыхтаваў нашых спартсменаў да спаборніцтваў настаўнік фізкультуры Старалядненскай СШ, інструктар-метадыст па спорце аграгарадка Старое Лядна Аляксандр Зайцаў.
Выяўляліся мацнейшыя ў лыжнай эстафеце. Каманда мужчын нашага раёна ў складзе Алега Бохана, Аляксандра Зайцава і Дзмітрыя Ігнатовіча заваявала другое месца. Дастойна выступілі і іншыя нашы спартсмены. У выніку лыжнікі Лепельскага раёна заваявалі на гэтых спаборніцтвах трэцяе агульнакаманднае месца.
На здымку: каманда лыжнікаў раёна, якая заняла трэцяе агульнакаманднае месца.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.