Тры бутэлькі гарэлкі з чужога куфара

25934_e46fca14b38c17cdce0060d09728f4df Наступнае паведамленне таксама было пра дачны крадзеж. Гаспадар заявіў, што ў час яго адсутнасці злодзей пранік у яго дачу, якая знаходзіцца ў вёсцы Чаросава. Зламыснік выставіў аконнае шкло, знайшоў у пакоі куфар, які быў зачынены на навясны замок. Замок не стаў перашкодай, дужка была перапілена, здабычай сталі… тры бутэлькі гарэлкі, урон – 172 тысячы рублёў!

Супрацоўнікі АКВ высветлілі, што ўсё гэта справа рук мясцовага жыхара 1960 года нараджэння, які нідзе не працуе. Па факце крадзяжу ўзбуджана крымінальная справа.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.