Тры жыхары лепельскай Бароўкі пажывіліся за кошт бараўчанкі, гародніну з падвала вынеслі

Калі мы чуем такія словы, першае, што прыходзіць на розум, гэта праца на капанні бульбы ў сельгасарганізацыях. За гэта можна і грошы заробіць, і гародніны запасці на зіму. Зусім іншае рызыкуюць заробіць трое жыхароў Бароўкі, якія вырашылі пажывіцца за кошт жыхаркі гэтага ж населенага пункта. Адзін прапанаваў, двое падтрымалі…
Спусціўшыся ў падвал шматкватэрнага дома, узламалі дзверцы кладоўкі, вынеслі гародніну. Здабычай сталі 110 кілаграмаў бульбы коштам 490 тысяч рублёў. Узбуджана крымі­нальная справа, адзін з падазраваных арыштаваны, украдзенае вернута.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.