У Баброўскай бібліятэцы, на Лепельшчыне, жыве Бібігоша…

DSCI0119 У Баброўскай сельскай бібліятэцы-музеі Язэпа Мароза прайшоў фестываль сямейнага чытання. Залу ўпрыгожылі выстава “Самадзелкіны падзелкі” – творчых работ удзельнікаў фестывалю, і выстава кніг і фармуляраў “Сямейнае чытанне – наша захапленне”. Удзельнічалі на свяце сем’і Карусевічаў, Пліско, Пцічкіных, Галай. У кожнай – свая адметнасць. У кожнай хтосьці абавязкова і даўно наведвае бібліятэку, дома пастаянна ёсць часопісы і кнігі для ўсёй сям’і. Не абышлося свята без Бабы Ягі і Бібігошы, які жыве ў бібліятэцы. Разам з гледачамі ўдзельнікі паўтарылі правілы беражлівага абыходжання з кнігаю. Сюрпрызам стала паяўленне старой Шапакляк і Пэппі Доўгаяпанчоха. Удзельнікі адказалі на пытанні літаратурнай віктарыны і атрымалі прызы ад Бабы Ягі з ляснога царства, паглядзелі лялечны спектакль у выкананні супрацоўнікаў дзіцячай раённай бібліятэкі.

Таццяна Пшанко, загадчыца Баброўскай бібліятэкі.

 На здымку: свята ў Баброве.

DSCI0129

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.