У Домжарыцкай сельскай бібліятэцы, Лепельскага раёна, прайшла культурна-пазнавальная імпрэза

264288_originalУ Домжарыцкай сельскай бібліятэцы прайшла культурна-пазнавальная імпрэза з удзелам вучняў пачатковых класаў мясцовай сярэдняй школы, прымеркаваная да Дня маці. Бібліятэкар Таццяна Смаляная распавяла юным чытачам, калі і як адзначаецца свята ў розных краінах свету, а таксама што робіцца ў Беларусі для абароны мацярынства, умацавання сям’і. Дзеці спявалі песні, чыталі вершы, прысвечаныя маці. А затым дзеці аб сваіх любімых матулях распавялі ў малюнках.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.