У дванаццатым туры чэмпіянату Віцебскай вобласці па футболе ФК “Лепель” прымаў гульцоў ФК “ПМЦ-Паставы”

У дванаццатым туры чэмпіянату Віцебскай вобласці па футболе ФК “Лепель” прымаў гульцоў ФК “ПМЦ-Паставы”. Лік на дваццаць другой хвіліне адкрыў футбаліст гаспадароў, адзін з лепшых бамбардзіраў у гісторыі вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі Валерый Стрыпейкіс. Дзяніс Бартко пад заканчэнне першага тайма перавагу падвоіў. Спартсмены Пастаў здолелі забіць у адказ, аднак два галы Сяргея Вашкевіча падвялі фінальную рысу паядынка. Перамога ФК “Лепель” з лікам 4:2.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.