У дзяжурную часць Лепельскага РАУС звярнуўся індывідуальны прадпрымальнік, які паведаміў, што ноччу невядомыя скралі запасныя часткі да аўтамашыны “Форд-Сіерра”

У дзяжурную часць РАУС звярнуўся індывідуальны прадпрымальнік, які паведаміў, што ноччу невядомыя скралі запасныя часткі да аўтамашыны “Форд-Сіерра” на агульную суму 1,4 мільёна рублёў.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку высветлілі, што крадзеж — справа рук жыхара пасёлка Белаазёрны, 1987 года нараджэння і яго сябрука з Наваполацка, аднагодка, які працуе вадзіцелем там жа. Украдзенае вернута.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.