У Лепель да малышоў прыляцеў Карлсан…

IMG_1092 С канцэртнай праграмай  “У гасцях у Мішкі” ў госці да выхаванцаў з сацыяльна – педагагічнага цэнтра завітала валанцёрская група “Доктар Небаліт” з Віцебска.

З вясёлым гоманам да дзяцей заляцелі клоўн Карандаш і Карлсан, які жыве на даху. З дапамогай каляровых алоўкаў і гуашы ператварыліся ў казачных герояў: ката ў ботах, шэрага зайку, тыгра з джунгляў. Потым дзеці вырашылі адправіцца ў далёкае падарожжа ў невядомыя краіны на вялікім караблі. Аднак даплыць – справа нялёгкая. Раздзьмулі ветразі, кінулі якар у чароўным каралеўстве. Усе з бляскам справіліся з заданнем. За добра выкананую працу – пасвячэнне ў рыцары круглага стала.

Акрамя салодкіх падарункаў у краіне цудаў сустрэлі і Мядзведзя,  які прапанаваў паскакаць праз скакалку. Трэба было бачыць, якім святлом ззяла ўсмешка на вуснах кожнага дзіцяці.

Напрыканцы Карандаш (Юля Аляшкоўская), распавяла пра сваю каманду:

— У нашым валанцёрскім аб’яднанні – каля пятнаццаці чалавек.    Займаемся “клоўнатэрапіяй” – наведваем бальніцы, сацыяльна-педагагічныя цэнтры. Былі ў вас год таму, вырашылі завітаць яшчэ раз.

Не хацелі дзеці адпускаць казачных герояў, з якімі паспелі як след пасябраваць. Аднак, на жаль, прыйшоў час развітвацца да наступнай сустрэчы – валанцёраў чакалі ў Бешанковічах.

IMG_1060 IMG_1074

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.